Архіў навін

У нашай краіны ёсць упэўнены курс і дакладныя перспектывы на будучыню. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, які ўдзельнічаў у VI Усебеларускім народным сходзе.
Воіны-інтэрнацыяналісты–надзейная апора дзяржаўнасці і патрыятызму. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на мітынгу, прысвечаным 32-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.
– 11–12 лютага ў Мінску адбыўся Усебеларускі народны сход. Выкажу сваё асабістае ўражанне пра форум. З улікам сітуацыі ўнутры і вакол Беларусі лічу, што гэта быў сход сапраўдных прадстаўнікоў пераважнай большасці беларусаў з розных куткоў краіны.
– Пасля завяршэння шостага Усебеларускага народнага сходу мы, дэлегаты ад Чавускага раёна, як і ўсе дэлегаты з розных куткоў Беларусі, адправіліся дадому. Мяне перапаўнялі эмоцыі ад убачанага і пачутага на працягу двух дзён гэтага найважнейшага палітычнага мерапрыемства нашай краіны.
Прамую тэлефонную лінію 20 лютага правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Калі Вы сапраўдны мужчына, які стаіць на варце бяспекі сваіх родных і блізкіх, якога не палохаюць перашкоды і цяжкасці, то Вам абавязкова трэба прыняць удзел у праекце «На-100ящий мужчина», які праводзіцца Магілёўскім абласным упраўленнем МНС сумесна з абласным радыё «Радыё Магілёў» напярэдадні самага мужчынскага свята – 23 лютага.
У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спортивная панорама». У турніры прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены з усіх абласцей краіны і Мінска.