Архіў навін

Зварот да гісторыі і культуры – гэта шлях да сэрцаў юных беларусаў. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Мяжысецкая СШ» Антон Лабаноўскі.
Прыняты рэзалюцыя і зварот удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу.
Максім Кароўкін з горада Круглае выйграў спрынт у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер-2021» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якія стартавалі ў РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы».
Трактарыст-машыніст СВК «Калгас “Радзіма”» Бялыніцкага раёна Мікалай Дарэчкін падчас выступлення на Усебеларускім народным сходзе звярнуў увагу на неабходнасць руплівага выкарыстання сельскагаспадарчых зямель. «Сеяць на зямлі трэба тое, што на ёй вырасце. Кіраўнікі гаспадарак павінны самі вырашаць, што вырабляць на сваёй зямлі, але, вядома, з улікам эканамічных інтарэсаў дзяржавы», – падкрэсліў ён.
Магілёўская мытня заняла 1 месца ў сістэме мытных органаў краіны па выніках працы за 2020 год. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры ведамства. «Па выніках працы за 2020 год Магілёўская мытня прызнана найлепшай у сістэме мытных органаў краіны, – расказалі суразмоўцы. – За мінулы год супрацоўнікамі мытні было аформлена амаль 174 тысячы дэкларацый, а пералічэнні ў рэспубліканскі бюджэт склалі Br424 млн.».