Архіў навін

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу ад Чавускага раёна Дзіна Бондарава – не толькі малады кіраўнік(з 2018 года яна ўзначальвае Чавускі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі), але і дэпутат Чавускага раённага Савета дэпутатаў па Чаранкоўскай выбарчай акрузе №25.
Магілёўскае аддзяленне БелГПП і Гандлёва-прамысловая палата Самарскай вобласці плануюць падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве. Пра гэта ішла размова падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў палат, якая адбылася 4 лютага ў рэжыме анлайн, паведамляецца на сайце рэгіянальнага аддзялення БелГПП. Ад беларускага боку на сустрэчы прысутнічалі генеральны дырэктар Магілёўскага аддзялення БелГПП Генадзь Чорны, начальнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў Ганна Красоўская. З расійскага боку былі прэзідэнт ГПП Самарскай вобласці Валерый Фамічоў і кіраўнік упраўлення знешніх сувязяў Аляксей Папоў.
Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі правялі выязны асабісты прыём грамадзян у Касцюковіцкім райвыканкаме.
Традыцыйны абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў лютым-сакавіку на Магілёўшчыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы, які з’яўляецца арганізатарам маштабнага мерапрыемства. У конкурсе прымуць удзел аматарскія тэатральныя калектывы, студыі і тэатры мініяцюр, якія дзейнічаюць на базе ўстаноў культуры рэгіёна. Галоўная ўмова –выступленні павінны быць на беларускай мове. Ужо паступіла каля 30 заявак.