Архіў навін

У канцы сакавіка ў Магілёве адбудзецца тэатральны тыдзень па старонках «М.@rt.кантакт». У 2020 годзе 15-ы тэатральны форум адмянілі з-за эпідсітуацыі з каранавірусам. Сёлета ж вырашана правесці тыдзень спектакляў беларускіх тэатраў. ТРК «Магілёў»
У Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі адкрылася выстава мастака Антона Бархаткова, ураджэнца Касцюковіцкага раёна. Работнікі музея прапанавалі школьнікам прыняць удзел у своеасаблівай творчай лабараторыі.
Экспертам-крыміналістам упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці паступілі на «ўзбраенне» смартфоны для фотафіксацыі абстаноўкі месцаў здарэнняў і перадачы следчай інфармацыі. Гэта тэхніка больш за год тэставалася ва ўсіх міжраённых аддзелах Дзяржкамітэта Магілёўскай вобласці і дала станоўчыя вынікі.
Сяргей Сувееў: «Будзем рухацца далей. Упэўнена і мэтанакіравана» Работа VI Усебеларускага народнага сходу асвятлялася ў СМІ ўсебакова. Таму на сустрэчы карэспандэнта «раёнкі» са старшынёй райсавета дэпутатаў Сяргеем Сувеевым, якая адбылася пасля вяртання асіповіцкай дэлегацыі дадому, гаворка ішла выключна пра моманты, якія адносяцца да рэгіянальнай спецыфікі. Напэўна, усім цікава, аб чым размаўлялі прадстаўнікі нашага краю ў перапынках паміж пасяджэннямі і па іх заканчэнні…
У Беларусі адбылося адна з самых галоўных палітычных падзей года – VI Усебеларускі народны сход. У ім прыняло ўдзел 2400 дэлегатаў і 300 запрошаных. Мільёны людзей ва ўсім свеце сачылі за яго ходам у СМІ. Карэспандэнты mstlife.by папрасілі гараджан падзяліцца сваім меркаваннем аб выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Ігар Шарылаў, падпалкоўнік, ваенны камісар Мсціслаўскага раёна:
У мінулым годзе на ААТ «Беларускі цэментны завод» у Касцюковічах пачаліся прамысловыя выпрабаванні па падборы эфектыўных інтэнсіфікатараў памолу цэменту. Мэта – атрымліваць высокамарачны хуткацвярдзеючы матэрыял адпаведнай якасці пры мінімальных энергазатратах, паведамілі ў Беларускай цэментнай кампаніі.
Усебеларускі народны сход – гэта пастаноўка мэтаў і задач па ўсіх сферах дзейнасці нашай дзяржавы на наступную пяцігодку.
У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 18 лютага з 9.30 да 10.30 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генадзьевіч Шумілін.
Усебеларускае народнае веча стала вынікам працы дыялогавых пляцовак, якія праходзілі ва ўсіх рэгіёнах, і дазволіла аб’яднаць самыя лепшыя і важныя ініцыятывы, прапановы – яны ляглі ў аснову трывалага падмурка развіцця на новую пяцігодку.