Архіў навін
У ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна ёсць даўняя традыцыя: першы ўраджай гародніны з цяплічнага камбіната трэба вырасціць да свята 23 лютага. Цяперашні сезон не стаў выключэннем: першая партыя агуркоў саспела ў рассветаўскіх цяпліцах!
Першы ўраджай у канцы лютага–гэта як справа гонару для агароднікаў. Агуркі ў цяплічным камбінаце растуць на плошчы 2 гектары. І сабраць з іх плануюць не менш, чым у мінулым годзе, – больш за 1000 тон зялёнай гародніны.
Пагрозы ў сетцы Інтэрнэт, як і ў рэальным жыцці, – гэта злачынства, за якое пагражае крымінальная адказнасць. Пра гэта папярэджвае пракуратура Магілёўскай вобласці.
Пракуроры раяць памятаць пра гэта ўсім, хто карыстаецца сацыяльнымі сеткамі, і весці гутаркі без парушэнняў закона. Не выказваць пагрозы, не абражаць суразмоўцаў, не распаўсюджваць паклёп. У адваротным выпадку за ўсё пералічанае можа чакаць як штраф, так і пазбаўленне волі.
Магілёўская абласная бальніца медыцынскай рэабілітацыі вяртаецца да звычайнага рэжыму працы. Падчас росту захворвання COVID-19 ўстанова была перапрафілявана ў інфекцыйную бальніцу. Пра гэта расказаў галоўны ўрач бальніцы Барыс Дзераўцоў.
Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі 24 лютага. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Алена Шэпелева.
Переводчик