Архіў навін

Напярэдадні Дня жанчын Магілёўскі абласны камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»абвясціў пра старт рэгіянальнага конкурсу відэаролікаў «Жанчыны Магілёўшчыны». Прыняць удзел у творчым спаборніцтве могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія знаходзяцца ў радах ГА «БРСМ». Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: «Віншаванне жанчыне»– ролік дэманструе выраб падарунка сваімі рукамі, чытанне верша, выкананне песні і іншае на зададзеную тэматыку;
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка сёння наведаў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. Ён азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай ВНУ, выставай навуковых дасягненняў, а таксама сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі ўстановы адукацыі.
Вітай беларускую мову ў сваім жыцці! Такі слоган абралi для свайго праекту вучні школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца». Мэта праекта «Z-божжа» - папулярызацыя беларускай мовы і культуры ў побыце. Ён прызначаны прадэманстраваць, што наша родная мова – лёгкая і зразумелая, мілагучная і прывабная. Дзякуючы прагляду мультфільмаў і дзеткі, і іх бацькі змогуць атрымаць займальныя ўрокі беларускай мовы. Арганізатары праекту запрашаюць усіх (дзяцей, бацькоў, дарослых і падлеткаў) на цыкл-прагляд мульцікаў на беларускай мове «Мульт і Мова».