Архіў навін

5 сакавіка 2021 года Магілёўшчына панесла цяжкую і незаменную страту. На 79-м годзе пайшоў з жыцця выдатны чалавек, прафесіянал сваёй справы, шчыры патрыёт Беларусі, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Георгій Мікалаевіч Маліноўскі. Увесь жыццёвы шлях Георгія Мікалаевіча – годны прыклад выканання грамадзянскага абавязку, прадыктаванага шчырай захопленасцю сваёй справай і любоўю да роднай зямлі. Нарадзіўся Георгій Мікалаевіч 9 снежня 1942 г. у вёсцы Брычаны Брычанскага раёна Малдаўскай ССР.
Прыём, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, адбыўся сёння ў Палацы культуры вобласці. Яго ўдзельніцамі стала 30 прадстаўніц жаночай грамадскасці Прыдняпроўскага краю. Сярод тых, хто прыбыў на ўрачыстасць у Магілёў, жанчыны розных узростаў і прафесій, якія зарэкамендавалі сябе як цудоўныя спецыялісты і выдатныя мамы.
Напярэдадні святкавання Дня жанчын старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся са шматдзетнай сям’ёй Стручковых з Чавус. У Магілёў вялікая сям’я прыехала ў поўным складзе: бацькі Вольга і Сяргей і пяцёра дзетак –14-гадовая Дзіяна, 7-гадовы Леў, 5-гадовая Луіза, 3-гадовы Мацвей і маленькая Кацюша, якой усяго 1,7 года.
Хутка ў нашым календары стане на адно дзяржаўнае свята больш –з’явіцца Дзень народнага адзінства. Якога чысла будзем яго адзначаць? Дату вызначаць шляхам анлайн-галасавання. Для гэтага на сайце Усебеларускага народнага сходу запусцілі спецыяльны сэрвіс.
Чым больш доўжыцца пандэмія, тым больш людзей перанеслі каранавірусную інфекцыю і, адпаведна, больш жадаючых здаць плазму. Толькі вось стаць донарам можа далёка не кожны, у чым я пераканалася на асабістым вопыце. На бальнічным з COVID-19 я апынулася яшчэ ў пачатку снежня і ўжо тады выразна для сябе вырашыла дапамагчы іншым, здаўшы плазму. Вычакала пару месяцаў, падрыхтавала неабходныя дакументы і адправілася на Магілёўскую абласную станцыю пералівання крыві.