Архіў навін

У найбліжэйшы час лясгасы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, за выключэннем Краснапольскага, маюць намер прыступіць да нарыхтоўкі бярозавага соку. За сезон плануецца сабраць каля 2,5 тыс. т соку, з якіх прыкладна 400 т–рэалізаваць насельніцтву, паведамілі ў Магілёўскім ДВЛГА.
Своечасовая мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў дазваляе павышаць канкурэнтаздольнасць прадукцыі. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Юрый Назараў падчас рабочага візіту на «Магілёўхімвалакно».
За апошні месяц кошт лекаў са спісу сацыяльна значных як у дзяржаўных, так і прыватных аптэках Магілёўскай вобласці практычна не змяніўся. Гэта адзначыў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Палішчук па выніках традыцыйнага маніторынгу.
Прамую тэлефонную лінію па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці правядзе 17 сакавіка дырэктар УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Аляксей Рыгоравіч Марчанка. Пытанні можна будзе задаць па тэлефоне (8 0222) 73-56-50 з 12.00 да 13.00.
Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь–інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас наведвання Слаўгарадскага раёна. Ён азнаёміўся з працай ТАА «Слаўгарадскае лесанарыхтоўчае прадпрыемства», якое займаецца вытворчасцю піламатэрыялаў і паліўных брыкетаў.
Любімае ў народзе свята провадаў Зімы і сустрэчы Вясны паўсюль чакаюць з вялікім нецярпеннем. Масленічны тыдзень літаральна перапоўнены святочнымі справамі, традыцыйнымі гульнямі і задумамі. Хай на ўсё хопіць сіл і энергіі. У звычаях Шырокай Масленіцы чэрпалі сваё натхненне кампазітары, якія ў сваіх творах захавалі самыя яркія яе моманты. Прыходзьце на «Маслены вечар’ОК ў капэле» і прыводзьце з сабой сяброў. Будзе сапраўднае свята з песнямі, карагодамі і весялосцю.
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах 28–30 мая. Пра гэта паведамляецца на сайце Клімавіцкага райвыканкама. Сваё майстэрства могуць прадэманстраваць як індывідуальныя выканаўцы, так і творчыя калектывы. Узрост артыстаў ад 9 да 18 гадоў уключна. Спаборніцтва будзе праводзіцца ў трох жанрах: «Вакальнае мастацтва», «Харэаграфічнае мастацтва»,«Выяўленчае мастацтва». Заяўкі прымаюцца да 15 сакавіка 2021 года.