Архіў навін

Чыгірынскі кластар плануюць стварыць у Магілёўскай вобласці сёлета. Ён аб’яднае розныя суб’екты гаспадарання, якія вядуць сваю дзейнасць на Чыгірынскім вадасховішчы. Прэзентацыя праекта прайшла сёння на выязным практыкуме «Інвестыцыйныя магчымасці для развіцця тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» у Касцюковічах.
На абласную Дошку гонару будзе занесена 24 арганізацый Магілёўшчыны, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у 2020 годзе. Адпаведныя пасведчанні ўручаць іх прадстаўнікам 1 красавіка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за мінулы год. Найлепшымі сталі: сярод арганізацый прамысловасці адкрытае акцыянернае таварыства «Бабушкина крынка»– кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”»; адкрытае акцыянернае таварыства «Ольса»;
Пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2020 года вызначылі ў рэгіёне. Ганаровага звання ўдастоена 15 жыхароў Прыдняпроўскага краю: кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, работнікі сацыяльнай сферы і тыя, хто дамогся высокіх вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Пераможцы штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2020 года
Магілёўскі аблвыканкам падвёў вынікі спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў за 2020 год. Пры вызначэнні пераможцаў улічвалася вялікая колькасць паказчыкаў, якія характарызуюць ўсе бакі народна-гаспадарчай дзейнасці. Сярод іх экспарт, імпарт паслуг і тавараў, сальда знешняга гандлю, інвестыцыі ў асноўны капітал, увод у эксплуатацыю жылых дамоў і інш. У першай групе спаборнічалі Магілёў і Бабруйск. Па выніках падсумоўвання балаў перамогу атрымаў горад на Дняпры. Сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва звыш 20 тыс.:
Канстытуцыйнай камісіяй, створанай у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад 15 сакавіка 2021 г. № 105, арганізаваны збор прапаноў грамадзян па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамляецца на Нацыянальным прававым партале. Усе прапановы неабходна накіраваць у Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі: – па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by; – у пісьмовым выглядзе па адрасе 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з пазнакай «Канстытуцыя».
Адбылося пасяджэнне рабочай групы з удзелам прыморскай дэлегацыі на чале з губернатарам Алегам Кажамякам. Яно атрымалася даволі прадуктыўным. Абмяркоўваўся шэраг напрамкаў па далейшым развіцці гандлёва-эканамічных адносін.
Чацвёрты (заключны) этап алімпіяды пройдзе ў абласных і раённых цэнтрах рэспублікі ў перыяд вясновых канікул – з 29 сакавіка па 2 красавіка. Сёлета адораныя школьнікі 8–11 класаў павінны будуць прадэманстраваць веды па 18 вучэбных прадметах. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.