Архіў навін

Сёння з рабочым візітам Міністр інфармацыі Ігар Луцкі наведаў Хоцімск. Ён правёў сустрэчу з хацімчанамі, а затым пагутарыў з калектывам мясцовай рэдакцыі раённай газеты «Шлях кастрычніка». Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу. Ігар Уладзіміравіч адзначыў, што ў яго планах – вывучэнне рэгіянальнай прэсы, нават у самых невялікіх і аддаленых ад сталіцы мястэчках.
Пытанні, якія тычацца аховы здароўя, парушэння спадчынных правоў, размяшчэння аб’екта гандлю ў гістарычнай частцы горада былі паднятыя на выязным прыёме ў губернатара.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, намеснік старшыні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Віктар Лісковіч сёння з рабочай паездкай знаходзіцца ў Магілёве. Першым пунктам яго маршруту стаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій, які яшчэ ўчора насіў назву Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання. Для госця тут правялі экскурсію па вучэбных лабараторыям і арганізавалі майстар-класы.
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў наведаў з рабочым візітам Бабруйск. Ён азнаёміўся з работай ААТ «УКГ ”Бабруйскаграмаш”» і сустрэўся з працоўным калектывам.
Другога красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі Дагавор «Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». Праз год, 2 красавіка 1997 года – быў завераны Дагавор «Аб саюзе Беларусі і Расіі». Гэтыя гістарычныя дакументы паклалі пачатак аднаму з найбольш дзейсных інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД.