Архіў навін

Конкурс відэаролікаў «Гэтых дзён не змоўкне слава» абвясціла Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь». Творчае спаборніцтва прымеркавана да 76-й гадавіны з дня Перамогі савецкіх войскаў над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца жыхары Магілёўскай вобласці розных узростаў. Важная ўмова – наяўнасць членскага білета РГА «Белая Русь» у самога ўдзельніка альбо яго блізкіх сваякоў.
Выязныя прыёмы грамадзян дазваляюць атрымаць зрэз актуальных пытанняў на месцах. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч падчас такога прыёму сёння ў Бялыніцкім райвыканкаме.
Ва ўмацаванне рэгіёнаў і паляпшэнне якасці жыцця запланаваны сур’ёзныя інвестыцыі. Пра гэта сказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч пасля сустрэчы з актывам Бялыніцкага раёна па выніках VI Усебеларускага народнага сходу.
Прамую лінію правядзе 12 сакавіка намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Альшэўская. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 03 яна адкажа на пытанні жыхароў вобласці, звязаныя з дзейнасцю мытні.
У Беларусі ўдакладнены пералік лекавых сродкаў, што вырабляюцца арганізацыямі краіны, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 сакавіка 2021 года нумар 138, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Раней пералік быў зацверджаны пастановай урада ад 19 студзеня 2012 года нумар 56. З яго цяпер выключаны растворы для ін'екцый атрапіну і аміядарону, таблеткі кланідзіну, гідрахлортыязіду, індапаміду, прапраналолу, атэналолу, метапралолу.
Адзіны дзень інфармавання прайшоў у ААТ «Будаўнічы трэст № 13». З калектывам прадпрыемства правёў сустрэчу міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч. На сходзе прысутнічалі таксама намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў і першы намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель. Галоўнай тэмай абмеркавання сталі вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, найбольш пільная ўвага – будаўнічай сферы.