Архіў навін

Прадстаўнікі мясцовай улады, БРСМ, грамадскага аб’яднання «Белая Русь», вучні Вендаражскай сярэдняй школы, неабыякавыя вяскоўцы аддалі даніну памяці землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на гэтай зямлі. Вось так, талакой, навялі парадак на месцы, дзе ў лютым 1943 года былі спалены іх землякі.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 18 сакавіка ў 12.00 адкрыецца фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Чарговы цікавы праект на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці. У вёсцы Гарадзецкая Краснапольскага раёна ствараюць конную сядзібу. Ініцыятыва належыць мясцоваму аграрыю Юрыю Зямцову і аднадумцам. Пакуль на ферме навучаюцца будучыя трэнеры па верхавой яздзе. ТРК «Магілёў»
У Мінску прайшлі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Спаборніцтвы праводзіліся па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Чэмпіёнкай краіны па выніках жаночага турніру стала бабруйчанка Вера Хвашчынская, якая набрала 13 ачкоў. У 9 турах яна атрымала 4 перамогі і 5 партый згуляла ўнічыю. Другое і трэцяе месцы занялі мінчанкі Паліна Петрусёва (13 ачкоў) і Дар’я Федаровіч (12). mogilevnews.by
Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў абласным цэнтры 19 сакавіка. Прадстаўленне пачнецца ў 17.30 у канцэртнай зале «Магілёў», як паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Бальніцы Магілёўскай вобласці паволі вяртаюцца да звыклага рэжыму працы. У сувязі з эпідэміяй каранавіруса многія стацыянары былі перапрафіляваныя. На днях у Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы пачалі прымаць пацыентаў па сваім профілі большасць аддзяленняў клінікі. З 4 паверхаў, раней аддадзеных «пад каранавірус», у чырвонай зоне застаўся толькі адзін.
З 6 красавіка па 13 мая цэнтр экспарту Магілёўскай вобласці, які функцыянуе на базе ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», дае старт адукацыйнаму праекту «Школа экспарцёра», які прадугледжвае бясплатнае навучанне асновам экспартнай дзейнасці для прадстаўнікоў прадпрымальніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў. Праграма навучання ўніфікаваная і арыентавана як на ўжо працуючых на міжнародным рынку спецыялістаў, так і на тых, хто толькі пачынае выбудоўваць партнёрскія адносіны з замежнымі кампаніямі.