Архіў навін

У Магілёўскай вобласці працуе больш за 25 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Кожны трэці – у сельскіх раёнах. Як жыве і працуе Сяргей Рагоўскі з крычаўскай вёскі Сычыкі ў рэпартажы «Беларусь 4. Магілёў». ТРК «Магілёў»
Графік руху цягнікоў на ўчастку Мінск-Асіповічы зменіцца з-за планавага рамонту чыгуначнага моста, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Прамую тэлефонную лінію 13 сакавіка правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
З 10 сакавіка па 15 красавіка праводзіцца другі этап абласнога конкурсу «Магілёў –Бацька Сталінграда», прысвечанага 80-годдзю гераічнай абароны горада Магілёва і Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Удзельнікам неабходна аформіць адказы на 20 пытанняў і даслаць іх на адрас: 212030, г. Магілёў, завул. Пажарны, 7, з абавязковай пазнакай «На конкурс “Магілёў– бацька Сталінграда”». Тэлефон для даведак: (80222) 77 09 20. Пытанні 2-га тура конкурсу
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што сельскагаспадарчыя палы і выпальванне сухой расліннасці ў Беларусі забароненыя, паведамілі ў прэс-службе Мінпрыроды.
У Беларусі з’явіцца новы дрэваапрацоўчы холдынг. Ён будзе створаны ў адпаведнасці з прэзідэнцкім указам №78 «Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынгу».
Намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык 13 сакавіка правядзе прамую тэлефонную лінію.