Архіў навін

VIII Міжнародны фестываль аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны» пройдзе ў Краснаполлі з 11 па 13 чэрвеня. Свае пастаноўкі сёлета прывязуць калектывы з Беларусі і Расіі, паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.
Рэгіянальны фестываль «Сенафест-2021» пройдзе ў в. Чыгірынка Кіраўскага раёна (за гідраэлектрастанцыяй) 19 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. На тэрыторыі свята размесцяцца выставы фігур з сена, традыцыйнага сенакоснага інвентару і сенакоснай культуры з сямейных калекцый, фотаэкспазіцыя «А сена пяшчотна пахне летам!». Тут можна будзе набыць тэматычную сувенірную прадукцыю, прадэгуставаць стравы традыцыйнай беларускай кухні, паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе лялек з сена і саломы.
У бягучым годзе з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў у Магілёўскай вобласці плануецца аздаравіць 44 тыс. дзяцей і падлеткаў, у тым ліку ў кругласутачных лагерах – 17,6 тыс. (з іх 2 354 – у спартыўна-аздараўленчых). Будзе арганізавана праца 743 лагераў– 178 кругласутачных (з іх – 16 стацыянарных) і 565 дзённых, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.