Архіў навін

Каля 67 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці атрымалі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.
Першы раённы фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця «Чайны фэст» адбудзецца 19 чэрвеня ў аграгарадку Усход. Мерапрыемства прымеркавана да Года народнага адзінства, паведамілі ў Магілёўскім райвыканкаме.
Прамую тэлефонную лінію 19 чэрвеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У рэгіёне вызначана 48 месцаў адпачынку ля водных аб’ектаў з арганізацыяй купання. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Як растлумачылі суразмоўцы, па стане на 9 чэрвеня пашпарты гатоўнасці пляжаў да купальнага сезона падпісаны на 42 зоны рэкрэацыі. Не гатовымі аказаліся пляжы ў Крычаўскім і Слаўгарадскім раёнах. У Краснапольскім – не завершаны работы па ўладкаванні малымі архітэктурнымі формамі і добраўпарадкаванні тэрыторыі пляжа і акваторый.
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ чыгуначнага моста на 276-м км перагону Лукскае–Жлобін-Паўночны 29 чэрвеня змяняецца графік руху пасажырскіх цягнікоў, якія курсіруюць на ўчастку Магілёў–Жлобін, –паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Так, цягнік міжнародных ліній №55/56 Гомель–Масква будзе рухацца ў зносінах Масква–Магілёў–Масква. З Масквы цягнік адправіцца 28 чэрвеня і прыбудзе ў Магілёў 29 чэрвеня. З Магілёва цягнік будзе адпраўляцца 29 чэрвеня і прыбываць у Маскву 30 чэрвеня.
Вёска Адраджэнне знаходзіцца ў Магілёўскім раёне амаль за 80 кіламетраў ад абласнога цэнтра. Паселішча размешчана на ўзгорку каля ракі Друць і адносіцца да Семукацкага сельсавета. У Адраджэнні – тры пастаянныя жыхары, плюс дачнікі, якія называюць гэтыя месцы зялёным раем. Вёска цікавая не толькі сваёй летняй прыгажосцю, а найноўшай гісторыя, Хутар, які практычна апусцеў напачатку 21 стагоддзя, зноў напоўніўся жыццём.
Дванаццаць спартсменаў Магілёўскай вобласці ўжо заваявалі ліцэнзіі на ўдзел у Алімпійскіх гульнях, якія адкрыюцца ў Японіі 23 ліпеня. Сярод іх бабруйская бягуня Ніна Савіна. ТРК «Магілёў»