Архіў навін

«Здавайце кроў, хай у свеце пульсуе жыццё» – дэвіз Дня донара, які свет адзначыць 14 чэрвеня. У гэты дзень жыхарам Магілёўскай вобласці прапануюць далучыцца да акцыі па бясплатнай здачы крыві.
У Магілёве на праспекце Міру пачаўся рамонт дарожнага пакрыцця на ўчастку ад перакрыжаванняў з вуліц Першамайскай і Касманаўтаў. Рух транспарту не перакрываюць, аднак кіроўцам трэба быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі.
У свята Ушэсця Гасподняга 10 чэрвеня адбудуцца ўрачыстасці ў гонар 380-годдзя Свята-Узнясенскага жаночага Баркалабаўскага манастыра. Боскую літургію ў манастыры ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Дапамагаць яму будзе епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. Прыбыццё мітрапаліта Веніяміна чакаецца ў 9.00. Пачатак службы – у 9.05. Яна будзе доўжыцца прыкладна да 10.30–10.40.
Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія і Куньмінскага металургічнага каледжа (КНР) падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Пра гэта паведамляецца на сайце ВНУ.
Прыярытэт будучай пяцігодкі – здароўе нацыі. Адпаведная дзяржпраграма прадугледжвае будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчых комплексаў па ўсёй краіне, у тым ліку ў аддаленых райцэнтрах. Так, у Хоцімску гарадскі стадыён папоўніўся пляцоўкамі для варкаўта і міні-футбола. Неўзабаве тут адкрыюць яшчэ адну – для хакея на траве. Прынята рашэнне і аб будаўніцтве басейна. Міхаіл Куксянкоў, старшыня Хоцімскага райвыканкама:
Тэма пандэміі па-ранейшаму адна з самых надзённых ў свеце. Не абышла яна і глыбінку Магілёўшчыны – Хоцімскі раён. Першага пацыента з COVID-19 тут зарэгістравалі ў красавіку 2020-га. За гэты час на каранавірус перахварэлі многія, прычым некаторыя нават двойчы. Сёння на парадку дня не толькі лячэнне, але і вакцынаванне. Прышчэпкі ад каранавіруса ўжо паспела зрабіць некалькі соцень хацімчан, і гэты працэс працягваецца. У ліку медыкаў, якія ратуюць жыхароў раёна ад пандэміі, – маладая пара Аксана і Альберт Пушыставы.
У сталіцы Расіі правялі юбілейную 60-ю «Вялікую Маскоўскую рэгату» па акадэмічным веславанні. Удзел у міжнародным турніры прынялі весляры з 7 краін. На рахунку беларускай каманды 4 залатыя, 1 сярэбраная і 2 бронзавыя ўзнагароды. Сярод пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. У складзе экіпажа мужчынскай чацвёркі парнай залатыя медалі на дыстанцыях 2000 м і 500 м выйгралі Яўген Залаты і Арцём Лапуцін. А ў складзе экіпажа жаночай чацвёркі парнай залатую ўзнагароду на дыстанцыі 500 м і сярэбраную ў гонцы на 2000 м заваявала Дар’я Новікава.
Дзень адчыненых дзвярэй правядзе 29 чэрвеня з 9.00 да 13.00 Магілёўскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне. Галоўныя спецыялісты ў названыя тэрміны будуць знаходзіцца на сваіх працоўных месцах, каб пры сустрэчы са СМІ і грамадзянамі даць тлумачэнне аб прычынах высечкі тых ці іншых насаджэнняў, тэрмінах правядзення лесааднаўленчых работ, па іншых праблемных пытаннях. Папярэдні запіс па тэлефоне: (80222) 75-05-67 – прыёмная (Гурына Аксана Алегаўна).