Архіў навін

Трэба дадаць навізны ў праграму рэспубліканскага свята «Купалле» ў Александрыі, захоўваючы пры гэтым яго нацыянальны каларыт. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час пасяджэння пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
У гэтыя дні напал работ працаўнікоў вёскі прыпадае на нарыхтоўку травяністых кармоў, чаму спрыяе сонечнае надвор’е. Гэта з’яўляецца галоўнай задачай дня. Як паведамілі ў аддзеле раслінаводства аблсельгасхарча, на 1 чэрвеня было скошана звыш 23 тыс. га шматгадовых траў. Убраныя яны амаль з паловы скошаных плошчаў.
У Быхаве на фэшн-фестывалі «Магія стылю»паказалі вынікі вялікага праекта «Крэатыўныя тэхналогіі». Ініцыятыва аб’яднала тры сельскія раёны: Быхаўскі, Чэрыкаўскі і Клічаўскі. У выніку атрымалася калекцыя модных вобразаў. Але галоўная мэта «Крэатыўных тэхналогій»– навучыць людзей, як можна зарабіць на жыццё сваёй справай.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі сёння прадставіў новага начальніка Магілёўскай мытні Андрэя Місючэнку калектыву і кіраўніцтву праваахоўных ведамстваў вобласці. Андрэй Місючэнка нарадзіўся ў Гомелі, там жа скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. Працоўную дзейнасць у мытных органах пачаў у 1999 годзе ў Гомельскай мытні. Далей праходзіў службу, у тым ліку на кіруючых пасадах, у Гродзенскай рэгіянальнай мытні, Дзяржаўным мытным камітэце, Брэсцкай мытні.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці ААТ «Бабруйскі завод біятэхналогій». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Алег Стрыгун.
За студзень-красавік 2021 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br495,3 млн. Даходы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br45,8 млн., або 10,2% у фактычным вылічэнні. Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падаходнага падатку – Br181,3 млн. (36,6%), падатку на дабаўленую вартасць –Br79,8 млн. (16,1%), падатку на прыбытак – Br46,5 млн. (9,4%), дывідэндаў па акцыях і даходаў ад іншых формаў удзелу ў капітале – Br33,3 млн. (6,7%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br29,9 млн. (6,0%).
Маштабы паняцці «генацыд беларускага народа» недаацэненыя. На гэта звярнуў увагу рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Дзяніс Дук у гутарцы з журналістамі. Сёння ён прымаў удзел у абласной канферэнцыі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Сёння ў Магілёве асабісты прыём грамадзян правёў старшыня аблвыканкама Леанід Заяц. Сярод тых, хто звярнуўся, была жыхарка Крычава, якая прыехала выказаць словы падзякі губернатару. Жанчына расказала, што яе сям’я сутыкнулася з вялікай бядой –анкалагічнымі захворваннямі. Дзякуючы зладжанай працы ўсіх структур, асабістаму ўдзелу губернатара, яны не засталіся адзін на адзін са сваёй праблемай. «Я прыехала да Вас сёння, каб сказаць дзякуй ад сябе, мужа і маёй 90-гадовай маці. Я не пасаромеюся гучных слоў – вы выратавалі нам жыцці», – падкрэсліла заяўніца.
На Магілёўшчыне прышчэплена 6,6 працэнта жыхароў – 57 тысяч, сярод іх пераважна медработнікі, супрацоўнікі ўстаноў адукацыі, сацыяльнай абароны, а таксама людзі з хранічнымі хваробамі і старэйшыя за 60 гадоў. Зараз асноўны кантынгент для абароны –гэта пажылыя, вакцыны хапае ўсім, але для іх яна паказана ў першую чаргу.