Архіў навін

Міністэрства аховы здароўя дало рэкамендацыі, як пазбегнуць наступстваў гарачага надвор’я. Яны з’явіліся на афіцыйным сайце ведамства. Рэкамендуецца не выходзіць на вуліцу без асаблівай на тое неабходнасці ў перыяд максімальнай сонечнай актыўнасці – з 11:00 да 17:00. На вуліцы варта трымацца ў цені і па магчымасці час ад часу заходзіць у памяшканні з кандыцыянерамі. Пажадана мець з сабой бутэльку негазаванай мінеральнай вады. А насіць варта свабодную вопратку з натуральных тканін і камфортны абутак.
Тыдзень моладзі праходзіць 21–27 чэрвеня ў Беларусі. Да праекта далучацца і валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» Магілёўскай вобласці. У гэтыя дні ў розных кутках рэгіёна моладзь арганізуе працоўныя і экалагічныя акцыі, дапаможа ветэранам і адзінокім пажылым людзям, наведае дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і шматдзетныя сем’і.
Маяком надзеі для дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, а таксама іх бацькоў стаў інклюзіўны лагер адпачынку, які працуе пад Магілёвам. Гэта сацыяльны праект дабрачыннай арганізацыі «Благо». У лагеры працуе каля 30 валанцёраў. Яны імкнуцца, каб дзеці з інваліднасцю хоць бы на час забыліся пра свае дыягназы, змаглі займацца спортам, узяліся за пэндзлі і алоўкі, далучыліся да творчасці.
У аграгарадку Усход Магілёўскага раёна ўпершыню прайшоў «Чайны фэст». На ім прысутнічалі намеснікі старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Алекса і Ірына Чындо, творчыя дэлегацыі Бялыніцкага, Слаўгарадскага, Шклоўскага, Чэрыкаўскага, Магілёўскага раёнаў. Першы раённы фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця прымеркавалі да Года народнага адзінства. Госці змаглі атрымаць асалоду ад смаку карыснага напою, даведацца пра культуру чаявання іншых краін, весела правесці час.
Жаночая зборная Магілёўскай вобласці заваявала залатую ўзнагароду на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па сучасным пяцібор’і, які прайшоў у Мінску. За каманду выступілі выхаванцы Магілёўскага цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і Анастасія Малашанака, Таццяна Рагачова, Ірына Мікалаева. Магілёўскія пяціборкі на 12 ачкоў апярэдзілі зборную Мінскай вобласці, якая заняла другое месца. mogilevnews.by
Тыдзень моладзі пройдзе ў Магілёве з 21 па 27 чэрвеня, кожны дзень якога будзе прысвечаны пэўнай тэме. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Забароны на наведванне лясоў уведзены ў шасці раёнах нашай вобласці: Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім, Клічаўскім, Кіраўскім і Мсціслаўскім. Прычына – высокі клас пажарнай небяспекі. Сухое надвор’е, няма ападкаў, пажар узнікае ад найменшай іскры. Пры гэтым асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму застаецца чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта пакутуе асабістая маёмасць насельніцтва, адзначылі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
Гэтым летам у Магілёўскай вобласці працуе каля 40 студэнцкіх атрадаў. Моладзь дапамагае будаўнікам, урачам, аграрыям, лясной гаспадарцы і настаўнікам. Усяго на час летніх канікул на Магілёўшчыне плануюць працаўладкаваць больш за 3 тыс. маладых людзей, старэйшых за 14 гадоў. ТРК «Могилев»