Архіў навін

Рэкардсмен Еўропы і свету па паралімпійскім плаванні, матывацыйны спікер і прадпрымальнік, бацька чацвярых дзяцей Аляксей Талай сёння сустрэўся са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Мерапрыемства, якое прайшло ў актавай зале ВНУ, пачалося з матывацыйнага відэа, галоўным героем якога выступіў госць. Міні-фільм апавядае пра тое, што дапамагае Талаю ісці наперад і дамагацца поспеху, як не здавацца пад ціскам абставінаў і праблем.
На афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак у абласцях і Мінску на другое паўгоддзе 2021 года. Пра гэта паведаміў старшыня КДК Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі. Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі на названы перыяд па краіне запланавана 3220 праверак. З іх 471 будзе праведзена ў Магілёўскай вобласці.
Міністэрства аховы здароўя актуалізавала пералік краін па інфекцыі COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пераліку краін чырвонай зоны з 16 чэрвеня выключаецца дзевяць дзяржаў. Гэта Паўночная Македонія, Сан-Марына, Манака, Арменія, Боснія і Герцагавіна, Славакія, Балгарыя, Малдова, Сербія. У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што пры ўездзе з краін чырвонай зоны (уключаны ў пералік Міністэрства аховы здароўя як краіны, у якіх рэгіструецца найбольшая колькасць выпадкаў інфекцыі COVID-19) абавязковая самаізаляцыя на працягу 10 каляндарных дзён.
У Магілёўскай вобласці травы першага ўкосу скошаны на плошчы амаль 75%. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская. «У гэтым годзе мы пачалі ўборку траў крыху раней, узялі добры тэмп. На сённяшні дзень ужо скошана 74% траў першага ўкосу. Прыбрана з плошчы больш за 110 тыс. га – 77% ад скошанага. Гэта ў два разы вышэй у параўнанні з узроўнем мінулага года», – адзначыла Лілія Гулінская.
У Мінску адбыўся адкрыты рэспубліканскі турнір па лёгкай атлетыцы на прызы Міхаіла Жалабоўскага, шматразовага чэмпіёна і рэкардсмена СССР на дыстанцыях 1500 м і 5000 м. У спаборніцтвах прынялі ўдзел вядучыя спартсмены з усіх абласцей Беларусі, а таксама Ірана.
На сучасным рынку працы свае асаблівасці: неспецыяліст можа лічыцца высокакваліфікаваным без ведання інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій, якія сёння прымяняюцца ў любой галіны: медыцыне і адукацыі, на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы.
Кіраўніцтва ААТ «Магілёўліфтмаш» наведала горад Кішынёў. Як паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Малдове, у склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Віктар Цішчанка, а таксама начальнік аддзела экспарту і супрацоўнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў. «Падчас візіту адбылася сустрэча прадстаўнікоў прадпрыемства з прымарам горада Кішынёва Іонам Чэбанам, у якой прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін.
У Маладзечне прайшоў юбілейны ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021», які штогод збірае таленавітых выканаўцаў, паэтаў, музыкантаў і кампазітараў. Праект накіраваны на захаванне і развіццё роднай мовы, традыцый і нацыянальнай музыкі, спрыяе аб’яднанню творчых сіл, пераемнасці пакаленняў. Падчас адкрыцця фестывалю прайшло ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Першую прэмію і званне лаўрэата атрымаў Дзяніс Чуракоў – саліст ансамбля «Весялуха» ўстановы культуры «Магілёўская абласная філармонія».