Архіў навін

Курсанты першага курса авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі праходзяць лётную практыку на базе Бабруйскага аэраклуба ДТСААФ. За летні перыяд тут навучаць 18 чалавек, расказаў начальнік аэраклуба Аляксандр Кудрыцкі.
Каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца на XIX спартакіядзе навучэнцаў па тэхнічных відах спорту «ТэхнаСпорт» (авіямадэльны спорт). Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. Спаборніцтвы праходзілі 22–24 чэрвеня ў Салігорску. Каманду Прыдняпроўскага краю прадстаўляла 6 выхаванцаў абласнога цэнтра творчасці (трэнер-прадстаўнік Валерый Барысаў).
У Бабруйску 15–17 ліпеня пройдзе спартыўна-культурны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу». Мерапрыемства праходзіць у розных гарадах Беларусі на працягу вясны-лета 2021 года і аб’ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў. На свяце будуць прадстаўлены спартыўныя, культурна-гістарычныя, мастацкія пляцоўкі, зоны фуд-корта і сямейнага адпачынку, кірмаш майстроў-рамеснікаў, шматлікія майстар-класы і семінары.
Да спартыўнай акцыі «#23днізаМагілёў», прымеркаванай да 80-годдзя абароны Магілёва, прапануе далучыцца аддзел спорту і турызму гарвыканкама. Паводле слоў арганізатараў, у мерапрыемстве можа паўдзельнічаць любы жадаючы, неабыякавы да падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік выпускных экзаменаў для 9-х і 11-х класаў у школах у 2021/2022 навучальным годзе. Афіцыйны дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дзевяцікласнікі, як і раней, будуць здаваць тры прадметы: дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, а таксама кантрольную па матэматыцы. Навучэнцы 11-х класаў, як і раней, напішуць пераказ па беларускай або рускай (на выбар), кантрольную па матэматыцы, вусна здадуць гісторыю Беларусі і замежную мову.
Купанне і заняткі відамі воднага спорту ў зонах рэкрэацый Грабянёўскага і Пячэрскага вадасховішчаў, а таксама гарадскога пляжа ракі Днепр забаронена. Пра гэта паведамілі ў УАЗ «Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Як растлумачылі суразмоўцы, пробы вады, адабраныя з вышэйпералічаных вадаёмаў, не адпавядаюць гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.
Сістэма аўтаматызаванага маніторынгу «Лясны вартавы», камеры відэаназірання, квадракоптары... Як работнікі Горацкага лясгаса сочаць за тым, каб у масівах у пажаранебяспечны час не ўспыхнула полымя.
Сёння стартуе VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які на працягу васьмі гадоў праходзіць пад эгідай верхніх палат парламентаў дзвюх краін – Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента. Чарговы форум пройдзе па 1 ліпеня. Яго асноўныя мерапрыемствы будуць арганізаваны ў рэжыме відэаканферэнцыі з-за пандэміі COVID-19.