Архіў навін

Магілёўская вобласць 8–12 лістапада далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Праект прымеркаваны да Міжнароднага дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.
Міністэрства аховы здароўя ўрэгулявала ўмовы працы медыцынскіх работнікаў, якія прыцягваюцца да працы звыш нарматыўнай працягласці працоўнага часу – звыш 900 гадзін на год. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 22 кастрычніка 2021 года № 113, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Стварэнне сумесных вытворчасцей можа стаць перспектыўнай асновай для ўмацавання супрацоўніцтва паміж Магілёўскай і Сагдыйскай абласцямі. Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца з дэлегацыяй Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан, якую ўзначаліў старшыня рэгіёна Раджабой Ахмадзада.
У Гродне правялі чэмпіянат і першынство Беларусі па лёгкаатлетычным кросе. Спартсмены спаборнічалі на дыстанцыях 10 ад 1 да 8 кіламетраў. Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці занялі першае месца ў камандным заліку па выніках першынства і трэцяе – па выніках чэмпіянату краіны. У асабістым заліку на іх рахунку 3 залатыя, 4 сярэбраныя і 3 бронзавыя ўзнагароды. Пераможцамі забегаў сталі Сяргей Платонаў (1,5 км), Анастасія Палуян (4 км), Ніна Савіна (6 км). Сяргей Платонаў увайшоў у лік найлепшых спартсменаў чэмпіянату.
Валанцёрскі цэнтр дапамогі санітарнай службе горада з’явіўся ў Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Штодня з 08:00 да 17:00 у спецыяльна выдзеленым камп’ютарным класе 10–12 навучэнцаў уносяць даныя аб інфікаваных каранавірусам у Адзіную інфармацыйную сістэму санітарна-эпідэміялагічнай службы.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт з’явіўся ў папулярнай камп’ютарнай гульні «Майнкрафт». Пра гэта расказалі ва ўстанове адукацыі. На дадзены момант у гульні прадстаўлены толькі галоўны корпус навучальнай установы, аднак распрацоўшчыкі не выключаюць магчымасць з’яўлення ў далейшым і астатніх будынкаў. «Праект уяўляе сабой асобны гульнявы свет, дзе размешчаны наш універсітэт, – адзначылі ў ВНУ. – Любы жадаючы можа самастойна пагрузіцца ў гульню і вывучыць да драбнюткіх дэталяў галоўны корпус БРУ – пачынаючы ад знешняга выгляду і заканчваючы ўнутраным уладкаваннем».
У Магілёве ў пачатку лістапада адкрыецца шэраг значных сацыяльных аб’ектаў. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.