Архіў навін
Міжнародная патрыятычная акцыя «Гэта трэба не мёртвым. Гэта трэба – жывым», прысвечаная памяці Канстанціна Сіманава, праходзіць у Магілёве. Пачалася яна на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі ў памяць пра паэта і пісьменьніка, прачыталі яго вершы.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў правёў асабісты прыём грамадзян у Слаўгарадскім райвыканкаме. Пытанні, з якімі звярталіся жыхары не толькі Слаўгарадскага, але і Магілёўскага і Бялыніцкага раёнаў, тычыліся жыллёвых праблем, добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый, арганізацыі пад’язных шляхоў, пенсійнага забеспячэння. Усяго на прыём звярнулася 7 чалавек.
На філіяле «Слаўгарадскі» ААТ «Бабушкиной крынки» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія “Бабушкиной крынки”» прайшла мадэрнізацыя лініі па вытворчасці сыроў. Новае абсталяванне дазволіць выпускаць сыры не толькі круглай, але і прамавугольнай формы. З працай абноўленага прадпрыемства азнаёміўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
У Магілёўскім раёне закладзена капсула будаўніцтва завода па вытворчасці ламінаваных пліт са слаістых пластыкаў. Новая вытворчасць з’явіцца на тэрыторыі рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» ЗТАА «Кранаспан ОСБ».
Развіццё малых гарадоў – важная задача на найбліжэйшую пяцігодку. Для таго каб такія тэрыторыі расцвіталі, стаўку трэба рабіць у ліку іншага на абнаўленне прадпрыемстваў. У Слаўгарадскім раёне ёсць такія прыклады. На ВТУП «Чырвоны харчавік-Слаўгарад» мадэрнізуюць вытворчасць мёду. Дакладней, укараняюць новую групу прадукцыі. Тут ужо ўстаноўлена абсталяванне новай лініі па вытворчасці жавальнага мармеладу і цукерак. З ходам мадэрнізацыі прадпрыемства азнаёміўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
Абласны этап рэспубліканскага марафону студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Адзінства» адбудзецца 30 лістапада ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ», які выступае арганізатарам мерапрыемства.
Асноўнай пляцоўкай марафону стане тэрыторыя каля кінатэатра «Радзіма». А 11.00 адбудзецца адкрыццё памятнага знака «Зорка БРСМ» пасля рэстаўрацыі. Работы па аднаўленні праводзілі байцы студатрадаўскага руху Магілёўшчыны.
Абноўленую аўтазаправачную станцыю адкрылі на Чавускай трасе. Прадпрыемства «Беларуснафта Магілёўаблнафтапрадукт» за кароткі тэрмін правяло рэканструкцыю сваёй АЗС.
Зараз гэта сучасны аб’ект прыдарожнага сэрвісу, куды едуць не толькі за палівам для машыны. Тут можна адпачыць і набыць усё неабходнае для камфортнай і бяспечнай дарогі.
ВУ кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-кастрычнік 2021 года паступіла Br1 366 млн.
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-кастрычнік 2021 года паступіла Br1366 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br479.6 млн. (35,1%), падатку на дабаўленую вартасць – Br190,1 млн. (13,9%), падатку на прыбытак – Br136,6 млн. (10%), падатку пры ССП – Br69,4 млн. (5,1%), акцызаў – Br68,5 млн. (5%).
Переводчик