Архіў навін

Заняцца вытворчасцю гафрыраванага кардона плануе ТАА «ВМГ Індустры». Пра гэта на інвестфоруме «Млын поспеху», які прайшоў у Магілёве, паведаміў дырэктар ТАА «ВМГ Індустры груп» Аляксей Якаўлеў. Кампанія па безадходнай перапрацоўцы драўніны ТАА «ВМГ Індустры груп» падпісала на пляцоўцы форума пагадненне аб удасканаленні працэсу вытворчасці мэблі на тэрыторыі ў СЭЗ «Магілёў». Аляксей Якаўлеў у сваім выступленні нагадаў гісторыю стварэння прадпрыемства, якое зараз з’яўляецца прыкладам паспяховага развіцця бізнесу на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
Турэцкі бізнесмен Асман Учар лічыць, што ў Беларусі створаны камфортныя ўмовы для інвестыцый. Сваё меркаванне ён выказаў на XII міжнародным інвестфоруме «Млын поспеху» ў Магілёве.
Юбілейны дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» стартуе ў Магілёўскай вобласці 1 снежня. Пра гэта расказала дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.
На чорнай гранітнай пліце – 38 прозвішчаў. Старых, жанчын, дзяцей – расстраляных, жывымі спаленых, па-зверску закатаваных фашыстамі ў снежні 1943-га. У вёсцы Туманаўка Магілёўскага раёна сёння ўрачыста адкрылі абноўлены помнік ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. – Абеліск тут устанавілі ў далёкім 1967-ым годзе, – успамінае мясцовы жыхар, 70-гадовы Генадзь Красоўскі. – Да вайны дзве іх было – Туманаўкі. Сёння мы на месцы той, што паўтарыла лёс Хатыні і не адрадзілася…
40-кватэрны дом сёння ўрачыста ўвялі ў эксплуатацыю ў Клімавічах. Напярэдадні даты 7 лістапада традыцыйна беларусы атрымліваюць падарункі. Галоўныя госці на святочным мерапрыемстве – навасельцы. Адзінаццаць кватэр у новабудоўлі – для шматдзетных сем’яў.
Электронны кірмаш вакансій для моладзі адбудзецца 16 лістапада з 10.00 да 12.00 на сайце e-vacancy.by. Гэта пляцоўка прадаставіць магчымасць актыўнага дыялогу ў рэжыме анлайн з наймальнікамі Магілёва, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. У мерапрыемстве прымуць удзел арганізацыі абласнога цэнтра. Будзе прадстаўлена больш за 200 вакансій, доступ да якіх захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу даных на партале службы занятасці.
Фестываль «Палітра творчасці» пройдзе 24–26 лістапада ў Магілёве. У гэтым годзе конкурс будзе прысвечаны 60-годдзю Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.