Архіў навін

Аб аграрным сезоне, людзях і тэхналогіях пагаварылі ў студыі ТРК «Магілёў». У гасцях – першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч.
У Магілёўскай вобласці дапамогу пацыентам з COVID-19 аказвае 5 міжраённых цэнтраў. Пра гэта расказала першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Ірына Ляховіч.
У межах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі» на 2021‑2025 гады ў Бабруйску ў 2021 годзе пачынаецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта «Мост праз р. Бярэзіна на км 230,961 аўтамабільнай дарогі Р-43 мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка)–Крычаў–Бабруйск–Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85)», паведамляе прадпрыемства «Магілёўаўтадар». Праект рэканструкцыі маставога збудавання ўжо гатовы, яго працягласць складзе 503,6 м. п. Заказчыкам будаўніцтва з’яўляецца РУП «Мінскаўтадар-цэнтр». Увод аб’екта ў эксплуатацыю чакаецца ў 2024 годзе.
У РЦАП «Стайкі» пад Мінскам адбыўся Кубак Беларусі па самба. У турніры ўдзельнічалі наймацнейшыя майстры гэтага віду спорту сярод мужчын і сярод жанчын. На рахунку самбістаў Магілёўскай вобласці 2 залатыя, 1 сярэбраная, 5 бронзавых узнагарод. Уладальнікамі «золата» сталі Анастасія Скварцова (72 кг) і Анастасія Грышчанка (+80 кг). «Серабро» на рахунку Валерыі Хрушчовай (+80 кг). Бронзавыя медалі выйгралі Ігар Бацішча(79 кг), Дзіяна Пачарняева (50 кг), Паліна Бурачкова (54 кг), Анастасія Рагоўская (59 кг), Наталля Уласава (65 кг).
21 лістапада «Белшына» на сваім полі разграміла ФК «Ліда» з лікам 5:1. Другое месца ў турнірнай табліцы дазволіла клубу з берагоў Бярэзіны заваяваць запаветную пуцёўку ў вышэйшую лігу. Магілёўскі«Днепр», саступіўшы гомельскаму «Лакаматыву» з лікам 0:1, страціў шанцы на ТОП-3. mogilevnews.by
Цэнтральныя раённыя бальніцы Краснаполля, Дрыбіна і Слаўгарада вяртаюцца да аказання планавай дапамогі з сённяшняга дня. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
У Магілёве 23–24 лістапада адбудзецца беларуска-расійскі моладзевы форум «PROдвижение». Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ». Так, у аўторак у БРУ пройдзе два навучальныя семінары: для ўдзельнікаў абласнога тура рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі» і валанцёраў руху БРСМ «Добрае сэрца». Дзеці прымуць удзел у тэматычных майстар-класах, трэнінгах, абмяркуюць праблемныя пытанні. Пачатак – у 11.00.
У Магілёве стартавалі Сіманаўскія чытанні, розныя конкурсы, экскурсіі і акцыі пройдуць як у анлайн, так і ў афлайн-фармаце. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме.