Архіў навін

У Касцюковіцкім раёне закладуць лясны гадавальнік прадукцыйнасцю 5,5 млн саджанцаў на год. Пра гэта расказаў дырэктар лесагаспадарчай установы Міхаіл Касмачоў.
Шапачка святога прападобнага Гаўрыіла Ургебадзэ, крыж, які ён насіў, часцінка пахавальнай дошкі і часцінка мошчаў архімандрыта Грузінскай праваслаўнай царквы будуць выстаўлены ў храме ў гонар прападобнага Сяргея Раданежскага ў пасёлку Туголіца Бабруйскага раёна. Іх даставяць сюды 2 снежня па благаславенні епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, пакінуць храм святыні пасля нядзельнай літургіі 5 снежня.
На базе РЦАП «Стайкі» пад Мінскам прайшоў Кубак Беларусі па грэка-рымскай барацьбе. У турніры прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены з усіх абласцей краіны. Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 2 залатыя, 2 сярэбраныя і 1 бронзавы медалі. Пераможцамі турніру сталі Уладзіслаў Пусташылаў (97 кг) і Дзмітрый Зарубскі (130 кг). Сярэбраныя медалі выйгралі Вячаслаў Жагалаў (60 кг) і Зміцер Салаўянаў (87 кг), «бронзу» – Яўген Дашкоўскі (55 кг). mogilevnews.by
ААТ «Крычаўцэментнашыфер» са студзеня 2022 года на 70% абновіць асартымент выпускаемай прадукцыі. Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па эканоміцы Аляксандр Міцін.
Шклоўская папяровая фабрыка «Спартак» аказала шэфскую дапамогу дзіцячаму саду № 7. Малым падарылі новую мэблю, а таксама забяспечылі дашкольную ўстанову агароднінай на ўвесь халодны сезон.
У ДВА «Белэнерга» падвялі вынікі галіновага вытворчага спаборніцтва працоўных калектываў арганізацый за 9 месяцаў 2021 года. Рашэнні, паведамілі ў «Белэнерга», прымаліся па трох конкурсных групах. Прызавыя месцы ў спаборніцтве занялі і арганізацыі Магілёўскай вобласці. Па групе «Электрастанцыі» трэцяе месца прысуджана Магілёўскай ЦЭЦ-2. А па групе «Энергазабеспячальныя арганізацыі па збытавай дзейнасці» другое месца ў РУП «Магілёўэнерга». mogilevnews.by
Br62 млн заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці індывідуальныя прадпрымальнікі за студзень-кастрычнік 2021 года. Удзельная вага паступленняў у бюджэт вобласці склала 4,5%, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Пераднавагоднія кірмашы запрацуюць у Магілёве з 1 снежня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама. З 1 па 31 снежня пераднавагоднія кірмашы будуць працаваць каля ГЦ «Арбат» і ў ГЦ «Перекресток-центр» па вул. Касманаўтаў. Час працы: з 9.00 да 19.00 штодня.