Архіў навін

У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую трыццаць трэцюю сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 24 лістапада (14.00, зала селектарных нарад аблвыканкама, ДУ «Дом Саветаў»). На сесію запрашаюцца: дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў; члены аблвыканкама; кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый і службаў; прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2021 годзе ўшаноўвалі сёння ў Магілёве.
Магілёўшчына сёлета вяла наймацнейшую бітву за ўраджай. На гэта звярнуў увагу першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч, адкрываючы сёння ўшанаванне работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК рэгіёна ў малой зале Палаца культуры вобласці. Узнагароджанне стала часткай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021».
Сёння Магілёў стаў аграрнай сталіцай рэгіёна – тут праходзіць яркае, маляўнічае, а галоўнае, такое цёплае свята – «Дажынкі-2021». Кіраўнікі раёнаў і гаспадарак, механізатары і аператары зернесушыльных комплексаў, вадзіцелі – гэта галоўныя героі дня. Павіншаваць працаўнікоў вёскі з іх прафесійнымі дасягненнямі прыехаў у Магілёў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка.
Пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, які праводзіўся сёння падчас фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў Магілёве, сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2021» у Магілёве з галоўным святам хлебаробаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. «Спакон веку чалавек, заняты нялёгкай сялянскай працай, карыстаўся ў грамадстве вялікай павагай. І сёння менавіта ад вас, працаўнікоў зямлі, залежыць харчовая бяспека Беларусі», – канстатаваў кіраўнік дзяржавы ў віншаванні аграрыям Магілёўскай вобласці.