Архіў навін

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Шэньсі падпісалі пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх адносін і дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва на 2021–2023 гады. Зацвердзілі дакументы старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і губернатар правінцыі Шэньсі Чжаа Ідэ. Цырымонія адбылася сёння ў фармаце анлайн.
Ні адзін беларус не можа абыякава глядзець на сітуацыю з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, які сёння далучыўся да неабыякавых жыхароў Прыдняпроўскага краю, якія ўдзельнічаюць у зборы гуманітарнай дапамогі.
У Брэсце завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе. За ўзнагароды змагалася больш за 320 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана.
Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава паспяхова выступілі на VIII Міжнародным конкурсе юных піяністаў, прысвечаным Леанасу Павілайцісу (Літва, г. Вільнюс). Пра гэта паведаміла старшыня цыклавой камісіі фартэпіяна ўстановы адукацыі Наталля Блашкова. Як расказала суразмоўца, ва ўмовах пандэміі конкурс праводзіўся анлайн па відэазапісах. Неабходнай умовай удзелу было выкананне твора літоўскага кампазітара Л. Павілайціса, з чым юныя магілёўскія музыкі справіліся паспяхова.
У Дрыбінскім раёне фермеры развіваюць малочную жывёлагадоўлю і будуюць новыя фермы. Усяго ж у Магілёўскай вобласці працуе больш за 500 фермерскіх гаспадарак.
Пошукавікі ўстанавілі месца бітвы, з якога пачалася абарона Магілёва летам 1941 года. Каля ракі Вепрынка ў Кіраўскім раёне падчас пошукавай разведкі выявілі пазіцыю савецкіх кулямётчыкаў. З архіўных дакументаў вядома: на дарозе Бабруйск–Магілёў 3 ліпеня 1941 года чырвонаармейцы ўзарвалі мост праз Вепрынку. Падбіўшы нямецкую тэхніку, у тым ліку два танкі, яны змаглі затрымаць наступленне нямецкіх войскаў. Пасля больш за 25 гадоў «разведкі» пошукавікі знайшлі дакладную пазіцыю савецкіх кулямётчыкаў.
Кіраўніцтва і калектывы структурных падраздзяленняў Магілёўскага аблвыканкама, дэпутацкі корпус рэгіёна, прадстаўнікі абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, Магілёўскага РУП «Фармацыя» не маглі застацца абыякавымі да таго, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы, і сёння сабралі для бежанцаў гуманітарную дапамогу. У скрынках і мяшках – цёплыя рэчы, абутак, прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены і вырабы медыцынскага прызначэння.
Пажар у Магілёўскім раёне ледзь не скончыўся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Магілёўцы на чатыры дні змогуць пагрузіцца ў прагляд індыйскіх фільмаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». Паводле слоў арганізатараў, дні індыйскага кіно пройдуць з 25 па 28 лістапада ў кінатэатры «Радзіма» пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь. У праграме запланаваны паказы дзевяці разнажанравых кінакарцін (12+, 16+). Акрамя таго, у фае ўстановы культуры ўсе жадаючыя змогуць азнаёміцца з фотаработамі «Падарожжа па Індыі» Аляксандра Ліціна.
Гуманітарную харчовую дапамогу для бежанцаў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі на беларуска-польскай мяжы, перадала Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» сумесна з прадпрыемствамі ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» і ААТ «Бабушкина крынка».