Архіў навін

Жыхароў абласнога цэнтра 20 сакавіка запрашаюць далучыцца да аўтапрабегу «Магілёў – Боркі». Мерапрыемства стане часткай маштабнай патрыятычнай акцыі «Памяць», прымеркаванай да Дня памяці Хатынскай трагедыі.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава сёння адкрылася фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой». Экспазіцыя ўключае 50 работ, якія адлюстроўваюць прыгажосць беларускай прыроды, знаёмяць з унікальнымі месцамі, старадаўняй і сучаснай архітэктурай, прыгожымі душой і справамі людзьмі.
Моладзь і актыўныя жыхары Быхаўскага раёна далучыліся да акцыі па навядзенні парадку каля памятных знакаў спаленым вёскам. Сёння займаліся добраўпарадкаваннем ля мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Красніца. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Быхаўскага райвыканкама Тамара Сямёнава.
Члены грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі фонд міру» Дрыбінскага раёна далучыліся да акцыі, прымеркаванай да Дня памяці Хатынскай трагедыі. Актывісты добраўпарадкавалі тэрыторыю брацкай магілы загінулых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Дрыбіне. Увосень 1943 года войскі Заходняга фронту выйшлі на мяжу Ляды–Леніна–Дрыбін. У выніку наступальнай аперацыі 2 кастрычніка яны вызвалілі Дрыбін і частку Дрыбінскага раёна.
Інфекцыйны корпус, які маюць намер пабудаваць на тэрыторыі Магілёўскай бальніцы № 1, будзе шасціпавярховым. Гэта паказана ў звестках аб плануемай дзейнасці папярэдняга інфармавання жыхароў Магілёва аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе гэтага праекта, які размешчаны на сайце Магілёўскага гарвыканкама.
У сельскай амбулаторыі Бялыніцкага раёна зараз выпісваюць электронныя рэцэпты, а ў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы пасля завяршэння будаўніцтва кардыяхірургічнага корпуса істотна скароціцца ліст чакання на аперацыі. У абодвух выпадках пры ажыццяўленні гэтых праектаў фінансавую дапамогу аказалі прадпрыемствы і арганізацыі рэгіёна.
Беларусь ідзе сваёй дарогай, ставячы ў аснову інтарэсы народа. Пра гэта сказаў намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін падчас сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Бабушкина крынка» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка»
Сёння памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – правёў выязны прыём грамадзян у Круглым. Большая частка пытанняў тычылася паляпшэння жыллёвых умоў, працаўладкавання, пенсійнага забеспячэння – з такімі праблемамі звярнуліся да Леаніда Мартынюка жыхары самога райцэнтра, вёсак Круглянскага раёна, Магілёва.
Мітынг-рэквіем «Усенародны боль і памяць», прысвечаны памяці спаленых жыхароў вёскі Боркі Кіраўскага раёна, адбудзецца 20 сакавіка. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі выканаўчай і прадстаўнічай улады вобласці, Магілёва і Бабруйска, раёнаў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, моладзь.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка падпісаў указ нумар 107 «Аб біяметрычных дакументах». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прадстаўнікі мясцовай улады, БРСМ, грамадскага аб’яднання «Белая Русь», вучні Вендаражскай сярэдняй школы, неабыякавыя вяскоўцы аддалі даніну памяці землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на гэтай зямлі. Вось так, талакой, навялі парадак на месцы, дзе ў лютым 1943 года былі спалены іх землякі.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 18 сакавіка ў 12.00 адкрыецца фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Чарговы цікавы праект на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці. У вёсцы Гарадзецкая Краснапольскага раёна ствараюць конную сядзібу. Ініцыятыва належыць мясцоваму аграрыю Юрыю Зямцову і аднадумцам. Пакуль на ферме навучаюцца будучыя трэнеры па верхавой яздзе. ТРК «Магілёў»
У Мінску прайшлі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Спаборніцтвы праводзіліся па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Чэмпіёнкай краіны па выніках жаночага турніру стала бабруйчанка Вера Хвашчынская, якая набрала 13 ачкоў. У 9 турах яна атрымала 4 перамогі і 5 партый згуляла ўнічыю. Другое і трэцяе месцы занялі мінчанкі Паліна Петрусёва (13 ачкоў) і Дар’я Федаровіч (12). mogilevnews.by
Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў абласным цэнтры 19 сакавіка. Прадстаўленне пачнецца ў 17.30 у канцэртнай зале «Магілёў», як паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Бальніцы Магілёўскай вобласці паволі вяртаюцца да звыклага рэжыму працы. У сувязі з эпідэміяй каранавіруса многія стацыянары былі перапрафіляваныя. На днях у Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы пачалі прымаць пацыентаў па сваім профілі большасць аддзяленняў клінікі. З 4 паверхаў, раней аддадзеных «пад каранавірус», у чырвонай зоне застаўся толькі адзін.
З 6 красавіка па 13 мая цэнтр экспарту Магілёўскай вобласці, які функцыянуе на базе ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», дае старт адукацыйнаму праекту «Школа экспарцёра», які прадугледжвае бясплатнае навучанне асновам экспартнай дзейнасці для прадстаўнікоў прадпрымальніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў. Праграма навучання ўніфікаваная і арыентавана як на ўжо працуючых на міжнародным рынку спецыялістаў, так і на тых, хто толькі пачынае выбудоўваць партнёрскія адносіны з замежнымі кампаніямі.
Каманда Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ заняла 1 месца ў агульнакамандным заліку на спаборніцтвах па хуткаснай радыётэлеграфіі «Кубак Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў», які праходзіў 11–14 сакавіка ў Магілёве. Другую прыступку п’едэстала заняла каманда Гомельскай вобласці. Замкнулі тройку прызёраў прадстаўнікі Брэсцкай вобласці.
У Магілёве 17–21 сакавіка ў межах Усерасійскай акцыі XXVI адкрытага расійскага фестывалю анімацыйнага кіно «Адкрытая прэм’ера» пройдуць мультпаказы. Жыхары абласнога цэнтра змогуць убачыць найноўшыя мультфільмы фестывальнай праграмы і прагаласаваць за ўпадабаную карціну. Рэд.
Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю за работай са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах і арганізацыях рэгіёна. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў. Было адзначана, што ў 2020 годзе ў ходзе кантролю выяўляліся парушэнні парадку работы з кнігай заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, неналежны разгляд зваротаў і іншыя парушэнні.
Урачыстае ўручэнне пашпартоў прайшло сёння ў Магілёве ў межах Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!». Галоўны ў жыцці дакумент атрымала каля 30 таленавітых прадстаўнікоў моладзі з усяго рэгіёна: выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця.
Прамую тэлефонную лінію 20 сакавіка правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу». Традыцыйнае мерапрыемства адбудзецца 3–10 красавіка, як паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава адкрые працу выставачны праект «Мая Радзіма». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Гэта экспазіцыя абуджае пачуццё гонару за сваю краіну, прыгажосць, шматграннасць і веліч беларускай прыроды. «Мастацкія творы выдатных жывапісцаў – ураджэнцаў Магілёўскай вобласці, членаў Беларускага саюза мастакоў, – прадстаўленыя на выставе, ярка падкрэсліваюць гэтыя каштоўнасці», – падкрэслілі арганізатары. Тэлефон для даведак: (8-0222) 62-24-25.
Беларускія адвакаты 15 сакавіка бясплатна пракансультуюць маламаёмных, паведамляецца са спасылкай на інфармацыю Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў. «15 сакавіка 2021 года ў сувязі са святкаваннем Дня Канстытуцыі ва ўсіх адвакацкіх утварэннях маламаёмным будзе аказана юрыдычная дапамога ў выглядзе кансультавання бясплатна ў адпаведнасці з пастановай савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў», – гаворыцца на сайце БРКА. БЕЛТА
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыняты на рубяжы эпох Асноўны закон замацаваў гістарычнае права беларускага народа жыць у суверэннай краіне, ствараць свабоднае справядлівае грамадства, у якім дзяржава гарантуе сацыяльную абарону і роўныя магчымасці для кожнага чалавека і кожнай сям'і.
Каманда Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца ў фінале праекта «300 талентаў для каралевы», які завяршыўся сёння ў лёгкаатлетычным манежы БДУФК. Хлопцы і дзяўчаты набралі ў суме 3396 ачкоў. Нашым школьнікам не было роўных у эстафеце 8х50 м. Яўгенія Мазурына, Марк Крук, Алівія Цверкун, Кірыл Капцёраў, Маргарыта Азімава, Іван Максімаў, Ганна Іванова і Макар Цямрук паказалі выніковы час 1 хв 04,30 сек.
Абноўлены дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі сёння ў Чавусах. Сюды з Магілёва пераехала сям’я Наталлі і Паўла Панцялеевых, якія выхоўваюць дзевяць дзяцей ва ўзросце ад 4 месяцаў да 17 гадоў.
30 сакавіка з 11.00 да 13.00 у будынку ваеннага камісарыята Магілёўскай вобласці (г. Магілёў, вул. Дабралюбава, 1) правядзе асабісты прыём грамадзян начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Уладзіміравіч Гулевіч. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца з 8.00 да 13.00 па тэлефоне (80222) 62-87-42 да 22 сакавіка. Ред.
Беларускі саюз журналістаў падвёў вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу «Дэбют-2020». Сярод лаўрэатаў большасць складаюць маладыя журналісты рэгіянальных СМІ: карэспандэнты, загадчык аддзела, адказны сакратар, намеснік рэдактара. У іх ліку – прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.