Архіў навін

Сумеснае пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі і камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама ў пашыраным складзе адбылося сёння. На ім падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны ў 2021 годзе і пазначылі асноўныя задачы на 2022 год.
Член нацыянальнай зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Пекіне-2022, чавуская біятланістка Дзінара Алімбекава публікуе ў сацыяльных сетках фота і відэа з Алімпійскай вёскі. Настрой у нашых спартсменаў – баявы!
Непасрэднай праватворчасцю народа называюць маючы адбыцца ў Беларусі рэспубліканскі рэферэндум адвакаты Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў. Юрысты падкрэсліваюць важнасць падзеі і яе ўплыў на ўсю заканадаўчую базу дзяржавы.
Как законопослушный человек, патриот своей Родины, я обязательно пойду на референдум. Это наша обязанность. Уверена, на результаты референдума повлияет и мой голос.Як законапаслухмяны чалавек, патрыёт сваёй Радзімы, я абавязкова пайду на рэферэндум. Гэта наш абавязак. Упэўнена, на вынікі рэферэндуму паўплывае і мой голас.
Адукацыйны праект «Школа экспарцёра» набірае вучняў на новы курс заняткаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця. «Трэці паток адукацыйнага праекта стартуе сёлета 5 красавіка. Гэта будзе бясплатнае навучанне для экспарцёраў рэгіёна. Тут раскажуць аб асновах экспартнай дзейнасці для прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў. Арганізаваны праект Цэнтрам экспарту Магілёўскай вобласці», – растлумачылі спецыялісты.
Кампанія па ўнясенні паправак у Канстытуцыю поўнасцю адпавядае ўсім дэмакратычным нормам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў.