Архіў навін
У падтрымку рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь у Александрыйскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе прайшла дыялогавая пляцоўка.
Першую чаргу рэканструкцыі Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы скончаць ў гэтым годзе, расказала галоўны ўрач медыцынскай ўстановы. Разам з абноўленым фасадам, дахам і палатамі з’явіцца сучаснае медыцынскае абсталяванне, зменіцца размяшчэнне лячэбных кабінетаў.
Бабруйчане прадставілі Магілёўскую вобласць і паспяхова выступілі на адкрытым чэмпіянаце Беларусі-2022 сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарата. Яны прывезлі з Мінска 28 першых месцаў у заплывах на розныя дыстанцыі і рознымі стылямі.
Завершаны працэс вылучэння грамадзян у склад участковых камісій па рэферэндуме. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.
Усяго ў склад 5510 участковых камісій вылучана крыху больш за 59 тыс. прадстаўнікоў. Традыцыйна да гэтага працэсу найбольшую цікавасць праяўляюць грамадскія аб’яднанні, якія вылучылі 55,3% ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў. Грамадзянамі вылучана 33,7%, працоўнымі калектывамі – 11%.
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і Міністэрства аховы здароўя вызначылі алгарытм узаемадзеяння, звязаны з галасаваннем грамадзян, якія хварэюць на COVID-19 і знаходзяцца на самаізаляцыі. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.
Гэтым грамадзянам неабходна звяртацца ва ўчастковыя камісіі па месцы рэгістрацыі і паведамляць пра сваё жаданне галасаваць па месцы знаходжання.
Валянціна Сталярова, в. а. галоўнага эканаміста ААТ «Горацкая райаграпрамтэхніка» старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Горацкая райаграпрамтэхніка»:
– Мне, як старшыні прафсаюзнага камітэта прадпрыемства аграпрамысловага комплексу і жыхару сельскай мясцовасці, асабліва важна, што ў сваім Пасланні беларускаму народу і Парламенту кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў таксама ўвагу на развіцці сельскай мясцовасці – аснове харчовай бяспекі краіны, чаму важна ствараць стымулы, каб людзі імкнуліся жыць не толькі ў Мінску, але і па ўсёй краіне.
У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» другім разам у гісторыі прайшоў чэмпіянат Беларусі па эстафетным бегу ў памяшканні. За званне пераможцы сярод мужчын і сярод жанчын змагаліся нацыянальная каманда, зборныя абласцей рэспублікі і Мінска.
Переводчик