Архіў навін

Я прыму ўдзел у рэферэндуме і лічу, што гэта індыкатар адказнасці кожнага грамадзяніна. Як і ўсе, хто любіць сваю краіну, я хачу, каб яна квітнела, а людзі жылі пад мірным небам, у бяспецы і стабільнасці. Усё гэта будзе захавана і прымножана, толькі пры ўмове падтрымкі курсу на стваральнае развіццё.
Прапанаваныя змены і дапаўненні, прапісаныя ў праекце новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, лічу своечасовымі. Паколькі жыццё не стаіць на месцы, людзі мяняюцца, падрасло ўжо новае пакаленне грамадзян, таму некаторыя змены палажэнняў, лічу, былі запатрабаваныя часам.
Анлайн-конкурс касплея «Вы мой герой!» сярод навучэнцаў сярэдніх школ, гімназій і кадэцкіх вучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў правёў Магілёўскі інстытут МУС.
Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года, начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў прызнаўся, што глядзець гонку ў прамым эфіры яму было эмацыйна складана.
Як расказалі ў абласным камітэце ГА «БРСМ», са снежня мінулага года ва ўсіх тэрытарыяльных камітэтах саюза моладзі працуюць моладзевыя гарачыя лініі па ўборцы снегу. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, адзінока пражываючыя пажылыя людзі, інваліды і іншыя грамадзяне, якія маюць патрэбу, могуць пакінуць заяўку на расчыстку снегу, а валанцёры руху «Добрае сэрца», удзельнікі МААП, актыў БРСМ акажуць ім дапамогу ў вырашэнні гэтага пытання.
У Новасібірску (Расія) прайшла Міжнародная выстава будаўнічых, аздобных матэрыялаў і абсталявання, архітэктурных праектаў і дызайну «Сібірскі будаўнічы тыдзень». У ёй прыняло ўдзел звыш 200 кампаній з Еўропы, Кітая, Казахстана і Узбекістана, для якіх форум стаў магчымасцю адкрыць новыя рынкі збыту і знайсці новых партнёраў у Сібіры.
Дах цэха абрынуўся ў Бялыніцкім раёне. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС. «7 лютага а 9.05 выратавальнікам паступіла паведамленне аб абвальванні даху на плошчы 240 кв. м будынка лініі па вытворчасці ацыліндраваных вырабаў ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас» у вёсцы Ослеўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці», – расказалі ў прэс-службе. Пацярпелых няма. У выніку абвальвання пашкоджана лінія па вытворчасці прадукцыі, вытворчы працэс спынены. Прычына абвальвання высвятляецца. БЕЛТА
Будаўніцтва першага электрыфікаванага дзіцячага сада ў Шклове плануюць завяршыць да лета.
Маштабны ваенна-патрыятычны праект «Касцюкоўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны... Людзі. Подзвіг. Лёс...», прысвечаны Году гістарычнай памяці, рэалізуецца ў Магілёўскай вобласці.