Архіў навін
У Магілёўскай вобласці галасаванне ідзе актыўна, людзі не прывыклі адкладаць важныя справы на потым. Такое меркаванне выказала назіральнік на Дняпроўскім участку для галасавання № 8 Быхава Вольга Квартальная.
«Людзі, чыя праца звязана з сельскай працай, не прывыклі адкладаць важныя справы на потым, таму і прыходзяць галасаваць датэрмінова, – сказала Вольга Квартальная. – Участак размешчаны ў мікрараёне Колас, у будынку ААТ «ПМК-85 Вадбуд». Частка прымацаваных да яго людзей працуюць тут жа на прадпрыемстве, таму галасуюць загадзя – у зручны для іх час».
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 6 залатых узнагарод на Кубку Беларусі па цяжкай атлетыцы
У Гомелі завяршыўся адкрыты Кубак Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод мужчын і жанчын. У спаборніцтвах прыняло ўдзел 107 спартсменаў з усіх абласцей краіны і Мінска.
Свята «Купалле» ў Год гістарычнай памяці злучыць у сабе традыцыі і сучаснасць. Пра гэта сказаў сёння намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні «Купалля» («Александрыя збірае сяброў»).
Датэрмінова прагаласаваў на Кіраўскім участку для галасавання № 1 ветэран сельскагаспадарчай галіны раёна Мікалай Пад’ялоўскі.
Мікалай Баніфацьевіч паўстагоддзя прысвяціў працы ў аграрнай сферы Кіраўшчыны, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Карыстаецца вялікім аўтарытэтам і павагай за прафесійныя і асобасныя якасці. У свой час, праходзячы вайсковую службу, з гонарам выканаў інтэрнацыянальны абавязак ва ўмовах ваенных дзеянняў.
Чатыры спецыялісты Міністэрства аховы здароўя ўзгоднены на пасады галоўных дзяржаўных санітарных урачоў, паведамляе Telegram-канал «Афіцыйны Мінздраў».
Чатыры спецыялісты прайшлі ўзгадненне на пасады галоўных дзяржаўных санітарных урачоў. Так, галоўным дзяржаўным санітарным урачом Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці будзе Вольга Гаськова, Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці – Максім Фоціеў, Старадарожскага раёна Мінскай вобласці – Аляксандр Дубовік, горада Наваполацка Віцебскай вобласці – Павел Саўчанка.
Валерыя Жарыкава аддала свой голас у першы дзень датэрміновага галасавання на рэферэндуме па Канстытуцыі. Дзяўчыну віншавалі ўсёй камісіяй – менавіта 22 лютага ёй споўнілася 18 гадоў.
Навучэнка Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа Валерыя Жарыкава ў дзень свайго паўналецця прыйшла на ўчастак для галасавання. Нягледзячы на актыўную падрыхтоўку да святкавання дня нараджэння і бесперапынныя віншаванні, дзяўчына не змагла застацца ўбаку ад важнай для ўсіх беларусаў палітычнай падзеі – правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму.
Переводчик