Архіў навін

Беларускія спартсмены выйгралі чатыры медалі на першым этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіў у нямецкім Котбусе з 24 па 27 лютага, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі. У вольных практыкаваннях у мужчын першынстваваў Ягор Шарамкоў, які набраў 13,933 бала. Тры ўзнагароды ў Германіі заваявала Настасся Сманцэр: на рахунку беларускі другое месца ў вольных практыкаваннях і бронзавыя медалі па выніках спаборніцтваў на бервяне і рознавысокіх брусах.
У Магілёўскай вобласці захворвальнасць на рэспіраторныя інфекцыі знізілася на 39%. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай. «У Магілёўскай вобласці па выніках мінулага тыдня захворвальнасць на рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку на COVID-19, знізілася на 39% у параўнанні з папярэднім тыднем. Пры гэтым дзіцячая захворвальнасць знізілася на 25%, а ў дарослых – на 45%», – адзначыла Святлана Нячай.
Першыя ўраджаі гародніны ўжо збіраюць у ААТ «Рассвет» імя К. Арлоўскага. У цяплічным камбінаце вядомай гаспадаркі ў Кіраўскім раёне паспелі агуркі. На чарзе – таматы.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Магілёўская гарадская капэла падрыхтавала канцэртную праграму «Душа наша, Масленіца!» Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры. Праграма адкрые масленічны тыдзень і падорыць гледачам святочны настрой, упэўнены ў гарадской капэле. Са сцэны Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і правядзення вольнага часу прагучаць творы рускіх класікаў - Пятра Чайкоўскага і Міхаіла Глінкі, а таксама творы таленавітага беларускага кампазітара Алены Атрашкевіч.
У беларуска-расійскім універсітэце прайшоў «Кубак па адукацыйнай робататэхніцы»
Фіналісты шоу «Х-фактар Беларусь» падтрымалі правядзенне рэферэндуму. Артысты выступілі на самых буйных выбарчых участках у Магілёўскай вобласці. Музычнае суправаджэнне важных падзей у краіне – ужо традыцыя. Зоркі вядомага шоу падзялілі з выбаршчыкамі важны для кожнага беларуса дзень. Магілёўцы, якія цэлымі сем’ямі прыйшлі прагаласаваць, трапілі на сапраўдны канцэрт з любімымі хітамі. І тут жа пераможца шоу «Х-фактар Беларусь» Андрэй Панісаў прадставіў прэм’еру – сінгл «Невідзімка».
Беларусы прагаласавалі за змяненні ў Канстытуцыю. ЦВК абнародавала папярэднія рэзультаты рэферэндуму. «Агульная колькасць грамадзян, уключаных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму - 6 млн 815 тыс. 667 чалавек. У галасаванні прыняло ўдзел 78,63 працэнта - гэта значыць больш за палавіну грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Такім чынам, лічыцца, што рэспубліканскі рэферэндум адбыўся», - адзначыў старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка.