Архіў навін

Другі прыпынак у Магілёўскай вобласці зрабіў 16 чэрвеня рухомы музей «Цягнік Перамогі». Ён спыніўся на станцыі Асіповічы-1.
Ваенна-гістарычная рэканструкцыя Бабруйскай наступальнай аперацыі ў межах правядзення ваенна-патрыятычнага злёту «Бабруйскі кацёл» адбудзецца 26 чэрвеня. Мерапрыемства прысвечана 78-годдзю вызвалення Бабруйскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яркае шоу зможа свабодна наведаць любы жадаючы. Гледачы змогуць наведаць аўтэнтычныя лагеры Чырвонай Арміі і Вермахта; паглядзець ваенна-гістарычную рэканструкцыю Бабруйскай наступальнай аперацыі. Акрамя таго, для гасцей і ўдзельнікаў злёту будуць працаваць інтэрактыўныя зоны і выязны гандаль.
У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 23 чэрвеня з 10.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Мікалаевіч Аўраменка. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца 17 і 20 чэрвеня (з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00) па тэлефонах (80222) 36721, 326743. Месца правядзення: упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (вул. Першамайская, д. 71, уваход з плошчы Леніна). Рэд.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае далучыцца да акцыі «Беларусь: да і пасля» — у адным фота паказаць, як выглядала месца ці будынак падчас вайны і зараз. Праект стартаваў у Дзень Перамогі і завершыцца 22 чэрвеня.
Выдаткаваць на сяўбу каласальныя сродкі і своечасова не правесці абарону раслін – злачынства. Без хімпраполкі захаваць ураджай немагчыма. Гэта абавязковая тэхналагічная ўмова. У краіне дастаткова прэпаратаў, у першую чаргу айчынных. Галоўнае – не прапусціць патрэбную фазу ў раслін, інакш хімія папросту не падзейнічае. У Круглянскім раёне, як і ў многіх іншых у Магілёўскай вобласці, скончылі хімпраполку азімай і яравой груп. Зараз адказны этап унясення гербіцыдаў на кукурузныя палі.