Архіў навін

У Магілёўскім інстытуце МУС адбылася ўрачыстая цырымонія выпуску курсантаў і слухачоў завочнага навучання. Павіншаваць курсантаў і ўручыць ім дыпломы прыехаў начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня, начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў МУС палкоўнік міліцыі Алег Кручынскі, а таксама іншыя ганаровыя госці, родныя і блізкія выпускнікоў.
Восем месцаў адпачынку ля вады з арганізацыяй купання ў Магілёўскай вобласці не адпавядаюць саннормам. Пра гэта паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Так, за гэты тыдзень адабрана 167 пробаў вады адкрытых вадаёмаў. Праведзеныя даследаванні паказалі, што мікрабіялагічных паказчыках не адпавядаюць – 16 вадаёмаў, па санітарна-хімічным – 11. На адрас райвыканкамаў накіраваны хадайніцтвы аб забароне купання дзяцей і дарослых і заняткамі відамі воднага спорту.
22 і 23 ліпеня Горкі прымуць эстафету рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу». Ён праводзіцца ў нашай краіне другім разам. Фестываль сёлета прымаюць шэсць гарадоў Беларусі. Старт быў дадзены ў Рэчыцы 20 і 21 мая. Затым свята прайшло ў Навагрудку (17‑18 чэрвеня). Пасля Горак фестываль адправіцца ў Полацк (12‑13 жніўня) і Капыль (26–27 жніўня).
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» прысвоена Вікенцію Браніслававічу Ермалёнку. Яго кандыдатура зацверджана на сённяшняй 40-й сесіі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў.
У Віцебску 23 чэрвеня прайшло адно са знакавых мерапрыемстваў у медыясферы – II Форум медыйнай супольнасці Беларусі «Рэгіянальныя медыя ў лічбавай прасторы: вопыт, праблемы, перспектывы». Завяршальным этапам яго працы стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XVIII Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». Інфармацыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом “Шклов-инфо”» стала ўладальніцай запаветнай статуэткі ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы моладзевай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі».
23 чэрвеня 2022 года ўвойдзе ў гісторыю Бабруйска як дзень падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Ленінскай раённай арганізацыяй Бабруйска РГА «Белая Русь» і мясцовай грамадскай арганізацыяй «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман”» гарадской акругі Тальяці. Урачыстае падпісанне Мемарандума адбылося ў габеленавай зале Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча.
У гонар прафесійнага свята – Дня работнікаў пракуратуры (адзначаецца 26 чэрвеня) – і векавога юбілею з дня ўтварэння пракуратуры Беларусі ў Палацы культуры вобласці адбылося ўшанаванне пракурорскіх работнікаў Магілёўшчыны. Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства былі старшыні Магаблвыканкама і Маггаравыканкама Анатоль Ісачанка і Уладзімір Цумараў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыні Магілёўскага абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў Ірына Раінчык і Максім Гурын, кіраўнікі сумежных ведамстваў і сілавых структур, ветэраны органаў пракуратуры.