Архіў навін
Абласныя туры рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» пройдуць у шасці абласцях Беларусі з 12 па 29 чэрвеня, пра што паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, каардынатар праекта Марына Шыдлоўская.
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла выступіць 22 чэрвеня з канцэртнай праграмай «Беларусь памятае...». Мерапрыемства пройдзе ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу, паведамілі ва ўстанове культуры.
Паводле слоў арганізатараў, канцэрт прымеркаваны да даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны і праводзіцца з мэтай патрыятычнага выхавання з дапамогай музычнага мастацтва.
У праграме прагучаць песні ваенных гадоў беларускіх кампазітараў Ігара Лучанка, Уладзіміра Алоўнікава, Алены Атрашкевіч, Алега Хадоскі.
Пачатак мерапрыемства а 18.30.
У Магілёўскай вобласці ў гэтым годзе плануюць нарыхтаваць травяных кармоў у аб’ёме 4 млн т. Пра гэта паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці травостой скошаны на плошчы амаль 40 тыс. га. Усяго па вобласці травы першага ўкосу неабходна прыбраць з плошчы 193 тыс. га.
У суботу, 11 чэрвеня, у Круглым адбудзецца рэгіянальнае свята-конкурс «Свята Лялькі».
– На свята да нас прыедуць удзельнікі з 11 раёнаў, – расказаў начальнік ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Круглянскага райвыканкама Сяргей Лазоўскі. – Паступіла больш за 30 заявак для ўдзелу ў конкурснай праграме.
Пачатак мерапрыемства а 13.00 у цэнтральным парку культуры і адпачынку.
Гасцей чакаюць незабыўныя выступленні канкурсантаў. Падчас свята плануецца праца атракцыёнаў, а таксама гандлёвых радоў, дзе можна будзе набыць сувеніры і лялькі-абярэгі.
Электронную энцыклапедыю «Магілёў на Дняпры, або гісторыя адной губерні» стварылі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя Леніна. Новы інтэрнэт-рэсурс прысвечаны 250-годдзю са дня ўтварэння Магілёўскай губерні, паведамілі ў аддзеле бібліятэказнаўства і сацыякультурнай дзейнасці ўстановы культуры.
У дзень адкрыцця Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра 2022» адбылася сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з афіцыйнай дэлегацыяй Прыморскага краю. Анатоль Ісачанка таксама азнаёміўся з выставай.
Урачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі мемарыяла ў памяць аб спецатрадзе «Слаўны» на востраве Верамееўка ў Клічаўскім раёне запланавана на 22 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Супрацоўнікі ДАІ і байкеры наведалі дзяцей з дапаможнай школы-інтэрната ў Бялынічах, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Удзельнікамі прафілактычнай акцыі сталі супрацоўнікі аддзялення ДАІ Бялыніцкага РАУС і байкеры Магілёўскай вобласці.
Переводчик