Архіў навін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прэс-канферэнцыя на тэму: «Аб падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага свята «Купалле» – «Александрыя збірае сяброў – 2022» адбудзецца 27 чэрвеня 2022 г. а 15.00 у прэс-цэнтры Дома прэсы ў Мінску. Удзел у ёй прымаюць намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік упраўлення культуры Магаблвыканкама Алег Стэльмашок, прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У аграрыяў працягваецца зялёнае жніво першага ўкосу. У гаспадарцы «Дуброва» Быхаўскага раёна практычна выканалі план па нарыхтоўцы сена і сенажу.
Беларуская чыгунка 9 і 10 ліпеня прызначыла 14 дадатковых цягнікоў, на якіх можна дабрацца на рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ. Усяго з прыпынкам на станцыі Копысь у гэты перыяд запланавана 30 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Брэста, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Оршы і Полацка. З іх 14 прызначаны ў дадатак.
У аграгарадку Дужаўка Чавускага раёна сёння перапахавалі астанкі 12 байцоў Чырвонай Арміі.
Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў расказаў, як сёлета пройдзе фінал рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта, падчас пасяджэння пастаянна дзеючага рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Арганізатары свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») раскрылі імёны артыстаў, якія прымуць удзел у вялікім гала-канцэрце фестывалю. Пра гэта расказаў міністр культуры Анатоль Маркевіч падчас пасяджэння пастаянна дзеючага рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенні свята.
Лейтматывам «Купалля» ў Александрыі павінна стаць захаванне нашай гістарычнай памяці. Пра гэта заявіў сёння намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас пасяджэння пастаянна дзеючага рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).