Архіў навін

Абмежаванне на наведванне лясоў уведзена ў частцы раёнаў Магілёўскай вобласці. Актуальную інфармацыю можна паглядзець на сайце сайце Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. Абмежаванне на наведванне лясоў прадугледжвае, што выйсці ў лес для збору ягад і грыбоў дазваляецца, аднак разводзіць вогнішчы, мангалы ўсё роўна катэгарычна нельга. Акрамя таго, нельга праязджаць па лясных дарогах на асабістым аўтамабілі за выключэннем выпадкаў, калі вы едзеце да свайго ўчастка або да месца адпачынку.
У Бабруйску пенсіянер атрымаў электратраўмы на рыбалцы. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Па словах суразмоўніцы, няшчасны выпадак адбыўся ў сераду раніцай на возеры па вул. Шырокай. Калі мужчына закідваў вуду, то закрануў правады лініі электраперадач, у выніку чаго атрымаў траўму электратокам. У цяжкім стане пенсіянер быў шпіталізаваны.
Александрия собирает друзей, чтобы вместе встретить Купалье. Более половины билетов на гала-концерт «Есть на что посмотреть» уже продано. Республиканский фестиваль «Купалье» состоится 9 июля в Александрии Шкловского района.
Чэрыкаўшчыну з рабочым візітам наведала старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Яна азнаёмілася з працай і ўмовамі знаходжання ў аздараўленчым лагеры дзённага знаходжання, створанага пры Лабанаўскім ВВК «Яслі-сад – базавая школа», пагутарыла з дзецьмі, пацікавілася іх вольным часам і дасягненнямі, паведамляе «Веснік Чэрыкаўшчыны».
Астанкі 16 байцоў Чырвонай Арміі і чырвонаармейскую кніжку знайшлі пошукавікі «Віккру» падчас экспедыцыі «Проня-2022» у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў гісторык і кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.
На пачатак бягучага года на Магілёўшчыне налічвалася 526 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. За апошнія пяць гадоў іх колькасць павялічылася на 157 гаспадарак, або на 42,5%, паведамляецца на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці. На пачатак гэтага года ў карыстанні фермерскіх гаспадарак знаходзілася 68,1 тыс. га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 50,1 тыс. га. У параўнанні з 2015 годам сельскагаспадарчыя землі, якія належаць фермерскім гаспадаркам, павялічыліся ў 2,1 раза, ворныя – у 1,9 раза.
Да існуючых сетак Бабруйскага раёна дадасца каля 30 кіламетраў новых труб. Пакуль горад сілкуецца ад адной газаразмеркавальнай станцыі. Новы газаправод высокага ціску звяжа паміж сабой ГРС «Бабруйск» і «Ясень», што павысіць надзейнасць газазабеспячэння спажыўцоў Бабруйска і ўсяго раёна. А гэта прыкладна 200 прамысловых прадпрыемстваў і больш за 97 тысяч домаўладанняў. Праект рэалізуецца ў дзве чаргі. Будаўніцтва першай практычна завершана – зманціравана 13,5 кіламетра сетак.