Архіў навін

У Дзень Святой Тройцы, 12 чэрвеня, на крыніцах «Байкова» Чавускага раёна традыцыйна пройдзе міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі», дзявятыя па ліку. Галоўная разыначка фэсту – конкурс рэгіянальных карагодаў і гульнявых элементаў эпізода абраду «Кумленне», падчас якога дзяўчаты абменьваюцца стужкамі ў знак доўгага сяброўства. Адной з цэнтральных падзей свята стане асвячэнне крыніц, пасля чаго кожны зможа набраць крынічнай вады і акунуцца ў купель.
Абласны фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» пройдзе 10 чэрвеня на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы. У мерапрыемстве прыме ўдзел больш за 100 чалавек: калектывы мастацкай творчасці і індывідуальныя выканаўцы з ліку людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі з усіх раёнаў вобласці.
Якасць прадукцыі павялічвае пакупніцкі попыт, спрыяе росту дзелавой рэпутацыі вытворцы. Вынікам гэтага становіцца павышэнне рэнтабельнасці і прыбытковасці прадпрыемства. Гэта ў поўнай меры ўсведамляюць на ААТ «Крычаўцэментнашыфер», дзе на кожным вытворчым этапе якасць становіцца цэнтрам працоўнага працэсу.
Маладзёжныя праекты, святы на адкрытых пляцоўках і канцэрты: святочную праграму да 755-годдзя Магілёва і Дня Незалежнасці абмеркавалі сёння ў Магілёўскім гарвыканкаме.
За мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці патанулі два чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
На выставе «БелАГРА-2022», якая адкрылася ў Мінску, прадпрыемства «Бабруйсксельмаш» прадставіла навінку – пнеўматычную ўніверсальную сеялку СПУ-9. Яна прызначана для радавой сяўбы збожжавых, зернебабовых, крыжакветных, траў і іншых насення. Як паведамілі на прадпрыемстве, ад іншых сеялак СПУ-9 адрозніваецца шырынёй захопу, якая складае 9 метраў, і арыгінальнай канструкцыяй.
Будаўніча-мантажныя работы па ўводзе свінагадоўчага рэпрадуктара на 3,6 тыс. галоў у Клімавіцкім раёне завершаны на 48%. Маштабны праект стане першым падобным комплексам на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.