Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 267 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай і жыллёва-камунальнай сфер, аб’ектаў гандлю і сувязі, банкаў і падатковай інспекцыі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
Ратавальнікі Магілёўскай вобласці выйшлі ў дапамогу аграрыям рэгіёна ва ўборцы новага ўраджаю. Як расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, ратавальнікі адказваюць не толькі за пажарную бяспеку на палях і ў збожжасховішчах, але і прымаюць удзел у непасрэднай уборцы і захаванні новага ўраджаю. «Нашы супрацоўнікі складаюць або дапаўняюць экіпажы збожжаўборачнай тэхнікі, працуюць кіроўцамі, аператарамі зернеачысткі, слесарамі па рамонце аўтамабіляў. У гэтым годзе амаль 30 ратавальнікаў рэгіёна падключылася да жніва», – адзначылі ў абласным упраўленні.
У Брэсце завяршыўся чэмпіянат Беларусі па стральбе з класічнага лука. У турніры прыняло ўдзел 70 спартсменаў з усіх абласцей краіны і Мінска.
На верхняй назіральнай пляцоўцы лесвіцы ў Магілёўскі гарадскі парк Падміколле вядзецца апошняя падрыхтоўка да ўсталявання помніка Георгію Каніскаму. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 6 жніўня (субота) а 12 гадзін – у дзень памяці свяціцеля Георгія Каніскага. Плануецца, што на мерапрыемстве будуць прысутнічаць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін і архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, прадстаўнікі абласной і гарадской вертыкалі ўлады, дэпутацкага корпуса.
На раніцу панядзелка ў Магілёўскай вобласці ўбралі дзесяць працэнтаў збожжавых – тэмпы жніва стрымліваюць дажджы. Але для механізатараў гэта не падстава расслабляцца: ва ўмовах кароткага часу трэба якасна не толькі сабраць гэты ўраджай, але і падрыхтаваць аснову для наступнага.
Выдаткі на ахову працы ў арганізацыях аховы здароўя Магілёўскай вобласці ўзраслі амаль на 20%. Пра гэта карэспандэнту паведамілі ў абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя.