Архіў навін

У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка азімага рапсу. Убрана 34 тысячы гектараў, намалочана амаль 45 тысяч тон. Ураджайнасць Горацкай сортавыпрабавальнай станцыі – 45 цэнтнераў з гектара.
Дзень памяці рускіх воінаў, якія загінулі ў 1812 годзе ў бітве з французамі пад Салтанаўкай, пройдзе 18 жніўня ў Магілёўскім раёне. Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова.
У Магілёўскай вобласці бустарнай вакцынай ўжо прышчапілі больш за 221 тыс. чалавек, ці амаль 33% прайшлі поўны курс вакцынацыі. Штодня прышчэпку атрымлівае больш за 5 тыс. жыхароў рэгіёна, пра што паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач вобласці Святлана Нячай.
На стыке Могилевской и Витебской областей, находятся знаменитые поля ОАО «Александрийское», где по поручению Главы государства опробуют различные подходы в сельском хозяйстве: выращивают новые культуры, применяют последние технологии. Вот и осенью в качестве апробации на 120 гектарах разными сортами новой для страны культуры — озимым ячменем — засеяно четыре участка импортными и отечественными семенами. Урожай и те и другие дали отменный — свыше 60 центнеров с гектара.
Магілёўскі раён чацвёртым разам стаў пляцоўкай для сустрэчы бізнес-колаў і ўлады. У вёсцы Салтанаўка прайшоў інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцяў», які сабраў каля 500 удзельнікаў з 11 краін. Стаўка на інвестыцыі (а на сустрэчы заключана каля 30 дагавораў і кантрактаў) апраўдана. На нядаўнім пасяджэнні Савета міністраў з удзелам Прэзідэнта вызначана асноўная стратэгія развіцця эканомікі. У ёй тры складнікі: экспарт, інвестыцыі і спажыванне.