Архіў навін

На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці азімы рапс пасеяны на 65% ад запланаваных плошчаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. «Пад ураджай наступнага года ў Магілёўскай вобласці плануецца пасеяць азімы рапс на плошчы 64 тыс. га. На сённяшні дзень культура ўжо пасеяна амаль на 42 тыс. га, што складае 65% ад запланаванага», – адзначылі ў аддзеле раслінаводства.
У Магілёўскай вобласці запрацавала першая гандлёва-выставачная пляцоўка па рэалізацыі прадукцыі лясгасаў. Яна адкрылася ў пачатку жніўня ў абласным цэнтры, расказаў галоўны інжынер ДЛГУ «Магілёўскі лясгас» Аляксей Малчанаў. Па словах Аляксея Малчанава, пытаннем адкрыцця спецыялізаваных гандлёвых пляцовак з прадукцыяй ад беларускіх лясгасаў і развіццём гандлю ў рэгіёнах Мінлясгас пачаў займацца яшчэ ў маі. На ўзроўні ўрада стаяла задача стымуляваць продаж драўніны на ўнутраным рынку, у тым ліку за кошт актыўнай працы з буйнымі гандлёвымі сеткамі і насельніцтвам.
У Шклове 27 жніўня пройдзе вялікае свята збору летняга ўраджаю –Дзень агурка. Пра гэта расказала дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Шклоўскага раёна Аксана Кудзянкова.
У гэтым годзе ва Упраўленне камунальных прадпрыемстваў Магілёва паступіла 330 зваротаў па пытаннях рамонту дахаў у шматкватэрных жылых дамах. Пра гэта падчас пашыранай нарады заявіў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.
Стукайце – і вам адчыняць. Праўдзівасць гэтага выказвання пацвярджае прыклад сельгаспрадпрыемства «Маляцічы-Агра» з Крычаўскага раёна. Пры падтрымцы аблвыканкама два невыкарыстоўваемыя памяшканні набываюць новы выгляд і ў хуткім часе дазволяць значна павялічыць аб’ёмы вырошчвання ялавічыны.
Сярэдняя школа № 4 Клімавічаў змяніла сваю прапіску: цяпер яна размяшчаецца ў будынку былога ліцэя і знаходзіцца практычна ў самым цэнтры горада. Пра гэта расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Ірына Асмалоўская. «Раней сярэдняя школа № 4 размяшчалася ў будынку 1957 года пабудовы. Вядома, за столькі гадоў ён маральна і фізічна састарэў. Спартзала размяшчалася ў падвале, майстэрні і сталовая – у асобных будынках на тэрыторыі школы. Усё гэта стварала пэўныя нязручнасці ў фарміраванні навучальнага працэсу», – адзначыла Ірына Асмалоўская.