Архіў навін
Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 жніўня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам – (0222) 42-21-02 (Цумараў Уладзімір Міхайлавіч – старшыня гарвыканкама);
Кругласутачна, у тры змены, працуе сёння камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Горацкі элеватар» на прыёмцы сёлетняга ўраджаю збожжа. Для гэтага задзейнічана шэсць вытворчых пунктаў. За суткі на іх разгружаецца да 180 грузавых аўтамабіляў, якія дастаўляюць з сельскагаспадарчых арганізацый у горацкія засекі 4-5 тыс. тон збожжа.
У Магілёўскім інстытуце МУС пачаў працаваць аздараўленчы абаронна-спартыўны лагер з кругласутачным знаходжаннем для старшакласнікаў «Дзяржынец». На працягу 9 дзён 10 школьнікаў будзе жыць па раскладзе курсантаў міліцэйскай ВНУ.
Гімн Беларусі, ваенны салют з трох залпаў і хвіліна маўчання. У аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна ў брацкай магіле ўрачыста перапахавалі астанкі невядомага салдата. Яны былі знойдзены падчас палявых пошукавых работ з раскопкамі ў вёсцы Палавінны Лог.
16 жніўня 2020 года на плошчы Незалежнасці ў Мінску прайшоў мітынг у падтрымку міру і спакою ў Беларусі. Гэты настрой падхапілі рэгіёны. Падобныя мітынгі адбыліся ў Магілёве, Бабруйску, а далей – ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці.
Старшыня Мсціслаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Клеянкова ў 2020 годзе таксама прымала ўдзел у гістарычным мітынгу ў падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы.
– Два гады таму разам з тысячамі аднадумцаў я стаяла на плошчы Незалежнасці пад чырвона-зялёным сцягам, – успамінае Алена Аляксандраўна. – Апанентаў было шмат, але нас было яшчэ больш. І мы прыйшлі на плошчу не дзеля пустых прыгожых абяцанняў. Мы прыйшлі адстаяць тое, што ўжо мелі: незалежнасць, суверэнітэт і свабоду.
У Ратамцы пад Мінскам прайшло першынство Беларусі па конным спорце (выездка) сярод юнакоў і дзяўчат. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей, а таксама ўдзельнікі асабістага заліку.
Па выніках каманднага першынства, дзе спаборнічала 51 спартыўная пара, другое месца заняла каманда Магілёўскай вобласці, за якую выступілі Марыя Гец на кані Ваксайд, Ганна Лешчанка на Барбарысе і Анастасія Ніканорава на Заветнай.
Пераможцай спаборніцтваў стала каманда Мінскай вобласці, на трэцім месцы прадстаўнікі Віцебскай вобласці.
Канцэрн «Белнафтахім» у першым паўгоддзі 2022-га завяршыў рэалізацыю некалькіх інвестпраектаў, у тым ліку па будаўніцтве магістральнага нафтаправода «Гомель–Горкі». Пра гэта гаварылася на пасяджэнні савета канцэрна.
Нагадаем, будаўніцтва нафтаправоду працягласцю 207 кіламетраў пачалі восенню 2020 года. Трубы пракладваліся па тэрыторыі трох раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага і Крычаўскага раёнаў Магілёўшчыны. Пад Горкамі трубаправод далучыўся да дзеючай нафтавай магістралі «Унеча–Полацк».
Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 23 жніўня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Электронны кірмаш вакансій будзе праходзіць на платформе e‑vacancy.by з 10.00 да 12.00. Як адзначылі спецыялісты, яна дае магчымасць правесці дыялог у фармаце анлайн з наймальнікамі абласнога цэнтра. Кожны з прэтэндэнтаў зможа задаць удакладняльныя пытанні, даць сваё рэзюмэ.
Переводчик