Архіў навін

Другая калона збожжаўборачнай тэхнікі перакінута з поўдня на поўнач Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатоль Ланкуць.
Будаўнічыя прафесіі вярнуліся ў моду ў моладзі. У Магілёўскім архітэктурна-будаўнічым каледжы ўступная кампанія на стадыі завяршэння. І праходзіць яна паспяхова. Ужо скончаны прыём дакументаў на бюджэтную форму адукацыі. А для абітурыентаў спецыяльнасці «Архітэктура» завяршыліся творчыя іспыты. Жаданне паспрабаваць свае сілы выказала больш за паўсотню чалавек.
У ходзе ўборачнай кампаніі ў Бабруйскім раёне расце колькасць «тысячнікаў». На 9 жніўня тысячная мяжа па намалоце збожжа і адвозцы яго ад камбайнаў заваявана трыма экіпажамі і трыма кіроўцамі.
На Магілёўскім РУП «Фармацыя» прайшоў навучальны семінар для выпускнікоў 2022 года ўстаноў адукацыі, якія прыбылі на працу ў структурныя падраздзяленні прадпрыемства. У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва і Ленінскай райарганізацыі Магілёва РГА «Белая Русь».
Істотную дапамогу ў правядзенні палявой кампаніі аказваюць сёлета сельскагаспадарчым арганізацыям Магілёўшчыны студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Як паведаміў дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі БДСГА Уладзімір Гусараў, у іх цяпер працуюць 54 студэнты гэтай ВНУ. У тым ліку ў некалькіх сельгасарганізацыях Горацкага раёна – РУП «Вучгас БДСГА», КСУП «Аўсянка імя І. І. Мельніка», ААТ «Горацкае», СЗАТ «Горы» і КУП «Горацкі элеватар».
У Чавускім лясгасе маладое папаўненне працуе з пачатку жніўня. Дзяўчаты і хлопцы паступова асвойваюцца, прывыкаюць да першага працоўнага месца, спазнаюць спецыфіку прафесіі на практыцы. Кіраўнік лесагаспадарчай установы Аляксандр Падабед сустрэўся з маладымі спецыялістамі і пацікавіўся першымі ўражаннямі ад працы, а таксама ўмовамі пражывання. Дырэктар лясгаса расказаў хлопцам пра спецыфіку працы ў гаспадарцы, адзначыўшы, што ў гэтым кірунку выпадковых людзей быць не павінна. Аляксандр Падабед лічыць, што да прафесіі і сваіх абавязкаў трэба ставіцца сур’ёзна.
У СВК «Калгас “Радзіма”» вызначыўся другі экіпаж-«тысячнік» у складзе старшага камбайнера Уладзіміра Казакова і памочніка Віктара Васільева. На свой рахунак на раніцу 9 жніўня хлебаробы запісалі 1053 тоны збожжа.
Зносіны з дзецьмі падчас акцыі «Крок да поспеху» дазваляюць натхніць іх на творчасць і стварэнне. Такое меркаванне журналістам выказала вядомая беларуская спявачка Ірына Дарафеева падчас выступлення перад юнымі выхаванцамі санаторыя «Дубровенка» Магілёўскага раёна, якое стала часткай рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнага праекта.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 жніўня правёў пасяджэнне Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні. На працягу некалькіх гадзін былі заслуханы даклады не толькі прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, але і кіраўнікоў галін - сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту, будаўніцтва, калійнай галіны, банкаўска-фінансавай сферы. Усе асноўныя тэндэнцыі вывучаны на аснове даных статыстыкі, а па выніках размовы Аляксандр Лукашэнка даў канкрэтныя даручэнні па шэрагу напрамкаў.
Падлеткі з санаторыя «Дубровенка» Магілёўскага раёна пагутарылі і паспявалі з Ірынай Дарафеевай. Сустрэча стала часткай рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Крок да поспеху».