Архіў навін

Магілёўская вобласць рыхтуецца да сезона ўздыму колькасці вірусных захворванняў і каранавіруса. Пра тое, што можа зрабіць кожны з нас, каб супрацьстаяць вірусам, – у сюжэце «Беларусь 4 “Магілёў”».
Першы ўрок у школах Беларусі ў Дзень ведаў пройдзе на адзіную тэму «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню». Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова на прэс-канферэнцыі «Аб праверцы і гатоўнасці адукацыйных устаноў Беларусі да новага навучальнага года».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка і жыллёва-камунальная гаспадарка, паліўна-энергетычны комплекс Магілёўскай вобласці і яго эфектыўнасць, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь заклікае грамадзян адмовіцца ад наведвання лясоў да пачатку дажджоў.
У Віцебску прайшоў Кубак Беларусі па скачках на батуце, у якім прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены краіны.
Прафілактычную акцыю «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!» арганізавалі УАЗ «Горацкая ЦРБ» і УАЗ «Горацкі раённы ЦГЭ». Не толькі гараджане, але і людзі з аддаленых вёсак прама ў будынку аўтавакзала змаглі вымераць артэрыяльны ціск, даведацца пра свой індэкс масы цела, атрымаць кансультацыі медыцынскіх работнікаў па рацыянальным харчаванні, аптымальнай рухальнай нагрузцы і іншыя парады ад медыкаў.
У дачным пасёлку «Хімік» Магілёўскага раёна рэалізуецца мясцовая ініцыятыва па навядзенні парадку на тэрыторыі таварыства. Ініцыятарамі выступілі муж і жонка Максім і Вольга Церайкоўскія, ідэю якіх падтрымалі неабыякавыя члены таварыства. Дачнікі добраўпарадкоўваюць тэрыторыю і расчышчаюць возера.
Курсанты Магілёўскага інстытута МУС прынеслі прысягу. Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў выказаў упэўненасць, што важныя словы клятвы курсанты пранясуць праз усё жыццё, пра што паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Міністр звярнуў увагу, што рытуал прайшоў на месцы гібелі міліцэйскага батальёна. «У 1941 годзе нашы калегі, 250 супрацоўнікаў міліцыі пад камандаваннем капітана Уладзімірава супрацьстаялі ў некалькі разоў пераўзыходным сілам ворага. Гэта самы яскравы прыклад у Беларусі вернасці прысязе», – падкрэсліў Іван Кубракоў.
На базе лыжна-біятлоннага комплексу «Лаура» ў Сочы прайшоў першы летні этап Кубка Садружнасці па біятлоне, у якім прынялі ўдзел вядучыя беларускія і расійскія спартсмены.
Абласное ўпраўленне МНС сумесна з абласным радыё «Радыё Магілёў» запускаюць праект-віктарыну «Павінны смяяцца дзеці». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. «Ужо зусім хутка дзеці пойдуць у школу. У «пагоні» за добрымі адзнакамі важна не забываць і пра бяспеку дзіцяці, – адзначыла суразмоўца. – З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і арганізацыі іх бяспекі мы падрыхтавалі праект-віктарыну».