Архіў навін

На прадпрыемствах Магілёўскай вобласці налічваецца больш за 1 тыс. спецыялістаў па ахове працы. Пра гэта расказаў журналістам начальнік абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Жыгуноў падчас рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па пытаннях аховы працы ў Магілёве.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраныя на 2,144 млн га, што складае 98,9% ад плана. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,4% плошчаў (354,3 тыс. га), Віцебскай вобласці – 98,1% (346,8 тыс. га), Гомельскай – 99,6% (347,5 тыс. га), Гродзенскай – 98,8% (308,4 тыс. га), Мінскай – 98,8% (453,2 тыс. га), Магілёўскай – 98,8% (333,9 тыс. га).
У Магілёўскай вобласці плануюць павялічыць закладку сельгаспрадукцыі ў стабфонд. Пра гэта расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
У бібліятэках Магілёва з 12 па 17 верасня пройдзе Тыдзень народнага адзінства. Пра гэта расказалі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса. Адкрыюць цыкл тэматычных мерапрыемстваў інтэрактыўныя экскурсіі «Параднёныя сэрцамі... Гарады-пабрацімы: разам у будучыню», далучыцца да якіх можна з 12 па 14 верасня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 16 верасня будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: Тарасенка Святлана Пятроўна, старшыня камітэта, з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 75 23 29; Хадускіна Вольга Анатольеўна, першы намеснік старшыні камітэта, курыруе пытанні занятасці насельніцтва, прызначэння і выплаты пенсій і дапамог, з 12.00 да 13.00 па тэлефоне 74 85 89;