Архіў навін

Адкрыты міжнародны турнір па водным пола збярэ ў Магілёве 160 удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Спаборніцтвы на прызы спартсмена Ігара Бычкова пройдуць у абласным цэнтры ўжо чацвёртым разам. За кубкі і медалі турніру будуць змагацца 8 каманд – юнакі ва ўзросце да 12 гадоў. Мерапрыемства пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка ў басейне фізкультурна-аздараўленчага комплексу «H2O» – новым аб’екце сацыяльнай сферы Магілёва, які цалкам адпавядае сусветным стандартам.
Каля 200 чалавек (а гэта 16 каманд) сталі ўдзельнікамі штогадовага спартыўнага свята для пажылых людзей «Сцежка здароўя» ў Магілёве. Па традыцыі каманды прадстаўлялі арганізацыі і прадпрыемствы горада.
Форум прымеркаваны да Года гістарычнай памяці і двайнога літаратурнага юбілею – 140-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа. У «Biblio-перазагрузцы» прымуць удзел спецыялісты з Мінска, Брэста, Гродна, Магілёва, Полацка, а таксама рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан. Прафесійны форум пройдзе 28–29 верасня на базе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса ў фармаце off/online.
Тэматычны агляд да Сусветнага дня турызму, які штогод адзначаецца 27 верасня, падрыхтавала галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці. Паводле яго даных, турыстычную дзейнасць у рэгіёне ў 2021 годзе ажыццяўлялі 92 арганізацыі, якія супрацоўнічалі з 44 краінамі свету. Паслугамі гэтых арганізацый скарысталася 88,3 тысячы турыстаў і экскурсантаў. У 66 гасцініцах размяшчаліся 138,7 тысячы чалавек, больш за 10 працэнтаў якіх – замежнікі.
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» абыгралі ХК «СКА-Карэлія» ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка з рабочай паездкай пабываў у Шклоўскім раёне ў ААТ «Гавяды-Агра», дзе прайшоў абласны семінар па раслінаводстве і нарыхтоўцы кармоў.
Магілёўскі абласны тэатр лялек рыхтуе прэм’еру «Магіла льва» па матывах народных паданняў і паэме Янкі Купалы. Прэм’ера спектакля новага сезона запланавана на 29 лістапада. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Магілёўскі інстытут МУС 30 верасня правядзе дзень адчыненых дзвярэй. Пра гэта паведамілі ў ВНУ.
Штогод 1 кастрычніка ў краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей. У Магілёўскай вобласці ў межах абласной дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» актывізуюць працу, накіраваную на падтрымку старэйшага пакалення. У Магілёўскім абласным камітэце БРСМ з 26 верасня працуе гарачая лінія для пажылых людзей.