Архіў навін

Нельга дапускаць спробаў замаху на нашу нацыянальную ідэнтычнасць, заявіў журналістам аспірант Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Ігар Галіноўскі. Малады гісторык стаў удзельнікам пасяджэння пастаянна дзеючага маладзёжнага форуму «Беларусь памятае!» у Палаце прадстаўнікоў.
У аграгарадку Александрыя 13 верасня прайшло выязное пашыранае пасяджэнне прэзідыуму Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Удзел у ім прынялі дэпутаты гарадскіх, раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі маладзёжнага парламента і іншыя. Цэнтральнай тэмай абмеркавання стаў праект «Вёска будучыні», які рэалізуецца ў гэтым аграгарадку.
Абласны семінар-нарада па выкананні меліярацыйных мерапрыемстваў падпраграмы «Развіццё меліярацыі зямель сельскагаспадарчага прызначэння» дзяржпраграмы «Аграрны бізнес» на 2021–2025 гады па Магілёўскай вобласці прайшоў у Бялынічах.
Максімальна запоўніць сховішчы – такую задачу паставіў перад сельскай гаспадаркай Аляксандр Лукашэнка, каб у міжсезонне беларусы былі забяспечаны айчыннай прадукцыяй. Аграрыі Магілёўскай вобласці ў гэтым годзе павялічылі плошчы пад гародніну амаль на трэць. Уборка ўжо стартавала. Бульба сабрана больш чым на 20 працэнтах плошчаў, пачалі капаць і іншыя карняплоды.
Прамую лінію да Дня народнага адзінства правядуць 16 верасня ў галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. Пра гэта паведамілі ў рэгіянальным ведамстве.