Архіў навін

Пазачарговая саракавая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбылася сёння ў абласным выканаўчым камітэце ў фармаце відэаканферэнцсувязі. Удзел у ёй прынялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў. На сесію таксама былі запрошаны дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў, члены аблвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый і службаў, старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Дзве пляцоўкі прадставіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў Магілёве на маштабным святкаванні Дня народнага адзінства, якое пройдзе 17 верасня ў цэнтры горада. У Камсамольскім скверы размесціцца зона з фотаздымкамі, званая ў народзе фотасушка, дзе будуць прадстаўлены здымкі маладых людзей з беларускім сцягам. Гэта пераможцы або проста яркія ўдзельнікі чэленджаў розных гадоў, якія папулярызуюць дзяржаўную сімволіку.
Патрыятычны аўтапрабег «Мы разам, мы адзіныя!», прымеркаваны да Дня народнага адзінства, аб’яднае заўтра моладзь Магілёўскага раёна. Пунктам збору калоны стане аграгарадок Буйнічы, дзе ўдзельнікі ўскладуць кветкі да мемарыяла ў гонар гераічных абаронцаў горада. Затым удзельнікі аўтапрабегу пройдуць у аграгарадок Дашкаўка, дзе высадзяць памятную алею з каштанаў.
У ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна гэтай восенню збяруць першы ўраджай гародніны. Пра гэта расказала вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце сельскагаспадарчага прадпрыемства Алена Гвоздзева.
Кацярына Сапетава, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю МДУ імя А. Куляшова:
Да Дня народнага адзінства 17 верасня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. У. Масленікава адбудзецца культурна-адукацыйнае мерапрыемства «У адзінстве – сіла і лёс!». Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры. Як адзначылі супрацоўнікі музея, раней невядомыя факты і дакументы раскрываюць сапраўднае значэнне Гістарычнага ўз'яднання Усходняй і Заходняй Беларусі. Сухія радкі дакументаў ажывуць у кадрах дакументальнай хронікі, сведчанні жывых відавочцаў тых падзей.
Рэспубліканская дыктоўка, прымеркаваная да Дня народнага адзінства, пройдзе ў Беларусі 16 верасня, паведаміў журналістам намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. «У сувязі з Днём народнага адзінства Міністэрства адукацыі 16 верасня правядзе дыктоўку для ўсіх устаноў адукацыі-пачынаючы ад агульнай сярэдняй адукацыі і заканчваючы вышэйшай. Тэкст дыктоўкі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале», - сказаў Аляксандр Кадлубай.