Архіў навін

Тлумачаць: з кожным годам людзей, якія перажылі трагічныя ваенныя падзеі, становіцца ўсё менш, таму мы павінны захаваць іх бясцэнныя сведчанні, каб не абарвалася сувязь пакаленняў. У гісторыка-дакументальным нарысе «Іх дзяцінства апаліла вайна» ўжо каля 20 апавяданняў старажылаў з аграгарадка і навакольных вёсак.
Заўтра, 14 верасня, пры Магілёўскім раённым Савеце дэпутатаў адбудзецца пашыранае пасяджэнне маладзёжнага парламента, прысвечанае Дню народнага адзінства. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова. Адзін з пунктаў мерапрыемства – закладка алеі.
У Магілёўскай вобласці пашпарты гатоўнасці да асенне-зімовага сезона атрымала больш за 97% спажыўцоў і прыкладна такі ж працэнт цеплакрыніц. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і паліва камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Акулаў.
Прадстаўніцы абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын сустрэліся ў музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі, каб «зверыць гадзіннікі» з моладдзю і прадстаўнікамі старэйшага пакалення і паставіць новыя задачы. Напрыклад, што на першае месца ў сістэму чалавечых каштоўнасцяў важна вярнуць сямейныя. І тады праз любоў да сям’і, дзяцей, павагу да бацькоў, старэйшага пакалення народзяцца і астатнія пачуцці, важныя для адчування сябе чалавекам і грамадзянінам.
Для будаўніцтва дарогі на ўчастку працягласцю 1 км 700 метраў будаўнікам прыходзіцца зносіць буйны гаражны масіў і частку дамоў жылога прыватнага сектара. Як адзначыў вытворца работ філіяла ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3» ДБУ-14 Сяргей Фамін, працы на другім этапе будаўніцтва новай дарогі ідуць згодна з зацверджаным графікам. У межах рэалізацыі праекта пад знос ідзе каля 1 тыс. гаражоў, а таксама 15 сядзібных падворкаў у пасёлку Загорскі.
Да Дня народнага адзінства ў Беларусі запланаваныя мерапрыемствы. На Магілёўшчыне пройдуць дыялогавыя пляцоўкі і сустрэчы з вядомымі людзьмі, выставы, флэшмобы, спартыўныя спаборніцтвы і канцэрты.
РУП «Завод газетнай паперы» ў Шклове вядомае як адзін з асноўных вытворцаў папяровай прадукцыі ў краіне. Разам з тым развіваюць тут і іншы напрамак – выпуск драўляных дамоў. Магутнасць дрэваапрацоўчай вытворчасці – да 250 дамакамплектаў на год. Больш за 70 працэнтаў з іх сёння адпраўляецца ў Расію, у зусім невялікай колькасці – у краіны Еўрасаюза, астатнія 20 працэнтаў у прадажах дамоў прыпадаюць на долю ўнутранага рынку. Зрэшты, гэта прапорцыя нясталая і вагаецца ў залежнасці ад сітуацыі ў краіне і за яе межамі. Так, на прадпрыемстве чакаюць, што пасля анансаваных зменаў у падыходах да драўлянага домабудавання на сяле і нарошчвання тэмпаў жыллёвага крэдытавання попыт з боку суайчыннікаў на шклоўскую прадукцыю прыкметна вырасце.